tgoop.com/cbs_help/4614
Last Update:
🏆 Заўтра мы зноў сустрэнемся на полі!
Чацвёрты Кубак Івуліна збярэ беларускія каманды з усёй Польшчы (і не толькі) на вялікі турнір салідарнасці 🤍❤️🤍
👧👦 Пакуль каманды будуць змагацца на футбольным полі, побач будзе працаваць месца актыўнага адпачынку для дзяцей, дзе чакаюць:
– ⚽️ футбол
– 🏓 настольны тэніс
– 🎨 аквагрым
– 🫧 мыльныя пузыры
– 🎲 настольныя гульні і іншае.
🕤 А з 9:30 да 13:30 будзе адкрыта зона адпачынку ад „Волат”, дзе вы зможаце:
– 🥋 паспрабаваць сябе ў каратэ, класічным і тайскім боксе
– ♟ згуляць у шахматы
– 🧭 пазнаёміцца з турызмам і сурвайвалам
– 🤝 сустрэцца з трэнерамі клуба
📚 Таксама на месцы можна будзе набыць кнігі беларускіх аўтараў — для дзяцей і дарослых — а таксама беларускую сімволіку ад Vyraj.
📍 Дата: 28 чэрвеня (субота)
📍 Месца: AWF Варшава, ul. Marymoncka 34
🕙 Пачатак турніру: 10:00
🚇 Паважаныя госці з Варшавы!
Калі ласка, прыязджайце на грамадскім транспарце — паркоўка будзе занята ўдзельнікамі і арганізатарамі.
Да хуткай сустрэчы на футбольным полі! 💪 🤍❤️🤍
BY Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

Share with your friend now:
tgoop.com/cbs_help/4614