tgoop.com/cbs_help/4594
Last Update:
«Чакаем вас дома!»
21 траўня – Дзень палітвязня ў Беларусі. Дзень, якога не павінна быць.
1171
Як мінімум столькі чалавек знаходзіцца сёння ў беларускіх вязніцах за свае палітычныя погляды. Непаўнагадовыя, пенсіянеры, жанчыны, людзі з інваліднасцю. Рэжым не мае літасці ні для каго з тых, хто асмеліўся супрацьстаяць той несправядлівасці, якая пануе ў нашай краіне.
Гісторыя кожнага палітвязня індывідуальная, але ўсе яны апынуліся ўдалечыні ад сваіх блізкіх толькі з-за таго, што не пабаяліся выступіць супраць улады, якая згубіла чалавечае аблічча. І мы, беларускае грамадства, памятаем пра сваіх герояў.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» абвясціў дату 21 траўня Днём палітвязня невыпадкова. Менавіта ў гэты дзень чатыры гады таму ў калоніі памёр палітзняволены Вітольд Ашурак. З таго моманту спіс смяротных ахвяраў рэжыму, закатаваных за кратамі, павялічыўся да 8 чалавек.
Вітольд Ашурак
Мікалай Клімовіч
Алесь Пушкін
Вадзім Храсько
Ігар Леднік
Аляксандр Кулініч
Дзмітрый Шлетгаўэр
Валянцін Штэрмер…
Гэтыя імёны назаўсёды ўпісаныя ў сумны летапіс сучаснай гісторыі Беларусі. І наш абавязак зрабіць так, каб памяць пра іх не згасала.
Сёння ў няволі застаецца больш за тысячу чалавек.
Тысячу чалавек, якіх чакаюць дома. І хай кожнага дачакаюцца!
BY Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

Share with your friend now:
tgoop.com/cbs_help/4594