tgoop.com/cbs_help/4350
Create:
Last Update:
Last Update:
Супраца з Нацыянальным банкам Польшчы
Цэнтр беларускай салідарнасці атрымаў падзяку і калекцыйную купюру наміналам 20 злотых ад Нацыянальнага банка Польшчы. ЦБС стаў адной з важных арганізацый-партнёраў, якія дапамагалі спецыялістам Нацыянальнага банка праводзіць даследаванне беларускай дыяспары ў Польшчы.
Дзякуючы гэтаму даследаванню польскія дзяржаўныя органы атрымаюць лепшае ўяўленне аб эканамічнай актыўнасці і становішчы беларусаў у Польшчы, што будзе спрыяць больш прадуманай палітыцы і дапамозе нашым суайчыннікам на дзяржаўным узроўні.
Шчыра дзякуем Нацыянальнаму банку Польшчы за цікавасць да беларускай тэматыкі і маем надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва.
BY Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

Share with your friend now:
tgoop.com/cbs_help/4350