tgoop.com/cbs_help/4231
Last Update:
🫶Беларускія лідаркі.
Сёння ў Цэнтры беларускай салідарнасці адбылася сустрэча ў рамках праграмы «Беларускія лідаркі. Інклюзіўнае лідарства ў дзеянні». Праект накіраваны на актыўных жанчын з Беларусі, якія ў дадзены момант знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы і дзейнічаюць альбо хочуць дзейнічаць у сацыяльнай сферы.
Галоўны метад праекта – Job-shadowing. Гэта навучанне праз практыку: удзельніца праводзіць акрэслены час, назіраючы за працай абранай лідаркі, актыўнасцю, рэалізаванымі дзеяннямі ці прафесіяй, якой яна найбольш зацікаўленая, стоячы, так бы мовіць, у яе цяні. Аднак Job-shadowing – гэта не толькі пасіўнае назіранне: можна распытваць пра некаторыя аспекты, дыскутаваць, выказваць меркаванне.
У рамках мерапрыемства жанчыны сустрэліся з кіраўніцай аддзела прававой дапамогі ЦБС Вольгай Дабравольскай, дырэктаркай школы дадатковай адукацыі ЦБС Хэленай Нядзьвецкай, а таксама з даследчыцай з Варшаўскага ўніверсітэта Ксеніяй Гомель.
Беларускія лідаркі падрабязна даведаліся аб дзейнасці ЦБС і яго асобных аддзелаў, атрымалі інфармацыю і задалі пытанні аб міжнароднай ахове і легалізацыі, паглядзелі і абмеркавалі вынікі даследавання беларускай дыяспары ў Польшчы.
Шчыра дзякуем усім удзельніцам! Маем надзею, што досвед лідарак з нашай арганізацыі дапаможа вам рэалізаваць уласныя праекты і натхніць вас на новыя ідэі.
BY Цэнтр Беларускай Салідарнасці (CBS)

Share with your friend now:
tgoop.com/cbs_help/4231