tgoop.com/by_help/319
Last Update:
‼️ «Служба хуткай гуманітарнай дапамогі» - адказ на ўзмацненне рэпрэсій у Беларусі
Чатыры вядучыя арганізацыі па дапамозе палітычным рэпрэсаваным абвяшчаюць аб стварэнні «Службы хуткай гуманітарнай дапамогі».
Што гэта за арганізацыі👇🏻
🔺Грамадская кампанія BY_Help – штрафы, аплата паслугаў адвакатаў, выплаты катаваным, рэабілітацыя былых палітычных вязняў у Беларусі і за межамі краіны;
🔺Фонд BYSOL – індывідуальныя зборы для рэпрэсаваных, эвакуацыя з Беларусі, праграмы перанавучання для палітычных рэпрэсаваных;
🔺Ініцыятыва Dissidentby – маніторынг і рэгістрацыя парушэнняў правоў чалавека, падтрымка палітычных зняволеных унутры Беларусі;
🔺Фонд «Краіна для Жыцця» – падтрымка семʼяў палітвязняў унутры Беларусі, юрыдычная і псіхалагічная дапамога ўсім рэпрэсаваным.
Служба мусіць палепшыць якасць і аператыўнасць аказання дапамогі рэпрэсаваным паводле палітычных матываў, а таксама дазволіць скаардынавана адказваць на новыя выклікі.
«Каардынацыя сумесных дзеянняў у «Службе хуткай гуманітарнай дапамогі» дазволіць нам аператыўна рэагаваць на запыты рэпрэсаваных, хутка выводзіць іх з-пад удару і надаваць у неабходныя тэрміны эвакуацыйную і рэабілітацыйную дапамогу пацярпелым ад палітычных рэпрэсій».
Падрабязнасці чытайце пад спасылкай:
👉🏻 https://by.stranafund.org/blog/news/sluzba-hutkai-humanitarnai-dapamogi-aperatiunaja-padtrymka-palitichnih-zniavolenich
BY By_Help
Share with your friend now:
tgoop.com/by_help/319