Telegram Web
Уцёк

Нядаўна я даведаўся зь нямецкай інфармацыі, што перастаў жыць нямецкі разьведчык Ганс Вік. Вельмі сумная навіна. Яго доўгажыхарства давала надзею, што пасьля ўпадку мордара і лукашысцкага рэжыму, мы ўсё ж прыцягнем яго ды суду і схаваем за краты. Але Вік выкруціўся. Гэта была самая шкодная для Беларусі істота, якая дзейнічала з боку немцаў пад выглядам падтрымкі "дэмакратыі".
🎭 Не прапусьціце вялікую прэм'еру беларускай тэатральнай студыі "Купалінка" ў Варшаве!

З нагоды 4 гадавіны дзейнасьці тэатральная студыя “Купалінка” запрашае сёньня а 18-й гадз. у канцэртную залю Мазавецкага Інстытуту Культуры (Elektoralna 12) на тры прэм'еры
«Кветкі пад залевай» паводле п'есы І. Сідарука.
“Сьляза Волата” - першая пастаноўка п’есы С. Кавалёва .
“Мой шлях” – галасы мігрантаў і іх гісторыі, сплеценыя з успамінаў і досьведу.

5 чэрвеня, 18.00
Elektoralna 12, Варшава, Мазавецкі Інстытут Культуры.
Назіраньне. Апошнім часам "Раймон" (Лябедзька) пачаў называць сябе "Дэпутатам Незалежнасьці". Даведка. \\\\\\\\\ Дэпутатамі Незалежнасьці называюцца і зьяўляюцца дэпутаты Апазыцыі БНФ, г.зн. тыя, хто змагаліся за Незалежнасьць і здабылі Незалежнасьць. Камуністы і камсамолец Лябедзька за Незалежнасьць не змагаліся. Лябедзька быў у выбарчай групе Лукашэнкі, які выступаў супраць Незалежнасьці (і за Незалежнасьць не галасаваў). Дэпутатам Незалежнасьці сп. Лябедзька не зьяўляецца.

Нядаўна сп. Лябедзька ўступіў у відэа-дыскусію ў Інтэрнэце са спадаром Усавым. (Тут ён і назваў сябе прыналежным да Незалежнасьці). Гледачы, што назіралі дыскусію, падтрымалі Усава. Лябедзька, відаць, пакрыўдзіўся. У гэты час у сейме Летувы павінна была адбыцца канферэнцыя "Форум свабодных народаў пост-Расеі", і арганізатары з Сэйму раптам засумняваліся, каб спадар Усаў і я выступілі і ўдзельнічалі на Форуме народаў у парляманце. Ай-ды малайцы! Ай-ды дэмакраты!

Крыніца: Ivan Viktarovič
🚩 Загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік

Стала вядома, што ў перыяд з 10 па 13 сакавіка 2024 года ў Харкаўскай вобласьці загінуў беларускі добраахвотнік з пазыўным «Кракаў».

Вядома, што добраахвотнік загінуў падчас выкананьня баявога заданьня ў Харкаўскай вобласьці, ён патрапіў пад абстрэл расейскай артылерыі. Ваяр памёр імгненна ад несумяшчальных з жыцьцём траўмаў .

Баец «Кракаў» не служыў у ППК, а быў вайскоўцам іншай украінскай вайсковай часткі.

На дадзены момант вядома пра 63 беларусаў, якія загінулі за Украіну.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Post ✙Rudzik
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Валькірыя» для каманды БПЛА ім. Мікіты Крыўцова

Беларускія пілоты працягваюць прафесійную камплектацыю, дзеля павышэння якасці працы. У бягучы момант група БПЛА паспяхова выконвае баявыя задачы на актуальных напрамках фронту. Нашая праца на харкаўскім напрамку была адназначна ў сацыяльных сетках Міжнароднага легіёна.

Дзякуючы папярэдняму збору група закрыла патрэбу ў FPV-дронах і неабходным тэхнічным абсталявання. Цяпер мы ўпэўнена паражаем цэлі на 15 км ад лініі баявога сутыкнення.

Але ж можна лепш і больш. Пытанне эфектыўнага выяўлення ворага ўсё яшчэ не закрыта.

Хуткасць перадачы інфармацыі паміж сродкамі выведкі і сродкамі паражэння зʼяўляецца ключавым фактарам у эфектыўным вядзенні баявых дзеянняў і своечасовым знішчэнні ворага.

Таму наша група мае вострую патрэбу ў выведвальным комплексе БПЛА АСУ-1 «Валькірыя». Гэты высокамабільны комплекс мае магчымасць быць разгорнутым за 15 хвілін у палявых умовах, дазваляе весці выведку ўглыб варожай тэрыторыі да 40 км, а таксама перадае відэа ў рэальным часе.

Гэты комплекс каштуе 24 тысячы даляраў. Каб сабраць хутка, просім блогераў, палітыкаў, актывістаў і медыя распаўсюдзіць інфармацыю пра гэты збор.

Дапамагчы можна па наступным рэквізітам:

Польскай карткай: 83 1160 2202 0000 0005 8667 4322
Украінскай карткай: https://send.monobank.ua/jar/782vgxdssd
PayPal: [email protected]

@post_rudzik
Сьпектакль

5 чэрвеня былі ў Варшаве ў беларускім тэатры "Купалінка". Шмат якім Беларусам сагрэлася сэрца, калі ўбачылі на сцэне нашых беларускіх дзетак, вясёлых, радасных і вольных у дзіцячым спэктакліку на сцэне. Яны гулялі жывых кветачак. Як гэта сімвалічна. Асабліва калі ўзгадаеш, што вырабляюць цяпер з нашымі дзеткамі пад акупацыяй азлобленыя маскальшчынай настаўнікі і мянты, якія апранаюць іх у маскальскую ваенную форму, прымушаюць маршыраваць, казаць дурное і слухаць каманды муштравікоў, ды сьпяваць савецкія песьні.

У перапынках віртуозна граў на скрыпцы знакаміты скрыпач Купалаўскага тэатра Андрэй Сенажэнскі. Нечаканьнем для гледачоў аказаўся сцэнічны выступ старэйшых дзяцей на маскальскай мове. Некаторыя гледачы, бачачы гэта, плакалі, як ад вялікага няшчасьця. Але моўчкі. Шанавалі дзяцей. Рэжысёр, які такое прапанаваў, абсалютна (відаць нават зблізку) не разумее што такое эміграцыя, каб сыпаць соль на раны і паказваць тут беларусам вынікі акупацыйнага цемрашальства ад якога яны ўцяклі.

На фота; Дзеткі-кветкі
Відэа: чардаш
100 ГАДОЎ ПАМЯЦІ ВАСІЛЯ БЫКАВА

23 чэрвеня ў Беларускім Доме ў Варшаве адбудзецца юбілейная імпрэза ўшанаваньня памяці аб жыцьці і творчасьці вялікага беларускага пісьменьніка і грамадзяніна Васіля Ўладзімеравіча Быкава ў сувязі са стагоддзем зь дня нараджэньня.

Арганізатары: Беларускі Дом і сябры Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь".

У праграме: чытаньне ўрыўкаў з твораў В. Быкава; лекцыі аб творах і творчасьці пісьменьніка; успаміны сяброў і сучасьнікаў. Выступяць Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык, Галіна Пазьняк, Валеры Буйвал, Зьміцер Бартосік, Алег Лазоўскі і інш.

Будзе паказаны сьпектакль — " Суд Сумленьня", эпілог з п'есы В. Быкава "Апошні шанц".

Час: 23 чэрвеня – 14:00
📍 Адрас: ul. Kryniczna 6, Warszawa.
ПОЎНЫ СЮРРЭАЛІЗМ
альбо ў якім сьвеце мы жывем


Сёньня амэрыканскі партал "Свабода" зьмясьціў тэкст па стылю і сэнсу якому няма роўных. Ён ілюструе сутнасьць цяперашняга сьвету ў якім мы жывем. Магчыма незнарок, але геніяльна. Даю вытрымкі і лінк: < https://www.svaboda.org/a/32983334.html >

**********
Мэдалём «За заслугі перад дэмакратыяй» амэрыканскага Нацыянальнага фонду падтрымкі дэмакратыі (NED) узнагародзілі кіраўніцу Аб'яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлану Ціханоўскую... «за беспрэцэдэнтнае лідэрства і асабістую ахвярнасьць у імя абароны дэмакратыі ад аўтарытарызму». ... Яна названая «нацыянальным лідэрам Беларусі» і «абраным прэзыдэнтам Беларусі».... «пасьля прымусовага выгнаньня Ціханоўская натхніла беспрэцэдэнтныя мірныя пратэсты ў Беларусі», а пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну «ўзначаліла антываенны рух, накіраваны на прадухіленьне ўдзелу Беларусі ў вайне».

«Будучы лідэрам беларускага дэмакратычнага руху, яна выступала за вызваленьне больш як 1500 беларускіх палітычных зьняволеных і мірную перадачу ўлады праз свабодныя і справядлівыя выбары. Ціханоўская зьяўляецца ляўрэаткай прэміі Сахарава, міжнароднай Прэміі чатырох свабод 2022 году і прэміі Карла Вялікага». ...

Сярод ранейшых ляўрэатаў (мэдаля) — кангрэсмэн Джон Маккейн, дзяржсакратарка ЗША Мадлен Олбрайт, экс-прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл."
Зянон Пазьняк.
САМВЫДАНЬНЕ
альбо пра канец крывавага мордара


Сёлета ўдалося выдаць чарговую кнігу. Гэта "Самвыдат". Канкрэтна тут зьмешчаныя самвыдавецкія тэксты, напісаныя мной у 1970-1980 гадах. Беларускае самвыдавецтва за часы БССР існавала і было, але яно неяк зьнікла з культурна-палітычнага агляду. Гэтая кніжка часткова выпраўляе становішча. Выдадзена ў Варшаве, "Беларускія Ведамасьці", 2024 г., фармат А4, 136 старонак, наклад 300 ас., мяккая вокладка. У кнігу ўключана праца з 1974-га года "Положение в Беларуси" (на расейскай мове) і тэкст часопіса "Вера" (1988 г.)
[Заўвага: зьмешчана ў інтэрнэт-бібліятэцы "Камунікат" https://kamunikat.org/samvydat-paznyak-zyanon ]

Галоўным тэкстам "Самвыдата" зьяўляецца праца "Положеніе в Беларусі. 1974 год", напісана мной пад псэўданімам Гэнрык Ракутовіч. Тэкст на маскоўскай мове прызначаўся галоўным чынам для народаў пад СССР і меркаваўся для перадачы за мяжу для антысавецкіх радыёстанцыяў, што вяшчалі па расейску.

У гэтым тэксьце выказана беларуская ідэалогія блізкая да поглядаў "Паддашка". Галоўнае, што мяне тады абавязвала, -- данесьці да разумных людзей народаў пад СССР, тое, што расейская імпэрыя павінна быць разбураная і што народы якія церпяць пад гнётам Масквы ў так званай РСФСР мусяць стаць свабоднымі і стварыць новую Усходнюю Эўропу свабодных народаў. У тэксьце быў заклік да салідарнасьці ўсіх каланіяльных народаў Расеі ў барацьбе за свабоду і незалежнасьць супраць маскоўскага імпэрыялізму і антынароднай палітыкі СССР.

Прайшло 50 гадоў і гэтыя памкненьні сталі рэальнасьцю. Цяпер пра імкненьне да свабоды і незалежнасьці ад Масквы, заяўляюць Інгрыя, Пскоўская і Балтыйская (Каралевіч) рэспублікі, пра збаўленьне іад гнёту Масквы заявіла Смаленшчына, на падыхадзе Цьвер і дзясяткі так званых "расейскіх" вобласьцяў, ў якіх рэальна жывуць не міфічныя "рускія", а даўнія карэнныя народы гэтых тэрыторыяў.

Цяперака якраз 14 чэрвеня ў Вільні адбудзецца Форум прыгнечаных народаў Расеі. Гэта якраз тое пра што мы, беларусы, пісалі, казалі і тое, чаму мы спрыялі яшчэ 50 гадоў таму. Вядома, за гэта наканавыны быў бы расстрэл, але лёс пакіраваўся так, што мы яшчэ станем сьведкамі канчатковага разбурэньня маскоўскага крывавага мордара.

Тут тэксты падземнай самавыдавецкай публіцыстыкі аўтара, у якіх распавядаецца пра русіфакацыю, разбурэньне і зьнішчэньне беларускай культуры, рэлігіі, нацыянальнай ідэнтычнасьці, соцыума і прыроды за часы брэжнеўскай рэакцыі ў пэрыяд маскоўска-савецкай акупацыі. Выданьне і друк коштам аўтара. Некамэрцыйнае выданьне.

Прэзентацыя "САМВЫДАТУ" заплянавана на ліпень у Варшаве.
ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: НІЧОГА НЕЛЬГА ЗАБЫЦЬ

Нядаўна я праглядаў жоўтая рэсурсы, дзе часта друкуюць брудныя абразы Беларускай мовы, называюць прозьвішчы "аб'юзераў" тыпу "Бондаравай", "Жыгімонт", "Івановай" і інш. Цяперака такое аскаціньваньне ворагаў Беларусі стала нормай. Прычыны вядамыя: ўсёдазволенасьць, бо вайна, расейская агрэсія, акупацыя Беларусі, генацыд культуры і культурных людзей, рэпрэсіі супраць беларусаў і інш. І між іншым (што нямалаважна) -- адсутнасьць пакараньня за жывёльныя паводзіны. За саветамі была таксама антынацыянальная палітыка, але да такога маскоўскага бруду не даходзіла. Дачыненьні былі крыху іншымі. Стрымліваліся, бо можна было схапіць па пысе.

Здаецца, што раптам паўсюдна зьявіліся тыпажы, якія дэманстратыўна нарываюцца. Звычайна такое зьяўляецца тады, калі рэжым плянуе ўзмацніць рэпрэсіі і генацыд. Сама логіка існаваньня рэжыму вядзе яго па такой дарозе.

Тым часам мяркую (зьвяртаючыся найперш да людзей у Беларусі), што трэба абавязкова фіксаваць (рабіць запісы і скрыны) і дакумэнтаваць паводзіны і выказваньні гэтакіх асобаў. Тут грубае парушэньне Канстытуцыі, законаў і правоў. Усе гэтакія энтузіясты, зьдзеку над беларусамі, спраўцы нянавісьці і подлых справаў пасьля ліквідацыі рэжыму акупацыі будуць прыцягнуты да адказнасьці. Прытым атрымаюць па завязку. Нічога нельга забыць.

3 чэрвень 2024 г.
Зянон Пазьняк.
😞Полк Каліноўскага паведаміў пра двух загінуўшых ваяроў

9 чэрвеня падчас супраціву расейскай агрэсіі на Харкаўскім кірунку загінулі два “каліноўца”.

Трагедыя здарылася па дарозе на пазіцыі, дзе яны павінны былі забраць адзін з баявых разьлікаў пасьля сканчэньня задачы, але патрапілі на міну, паведамляе ТГ-канал ПКК.
Атрыманыя траўмы аказаліся несумяшчальныя з жыцьцём. Целы загінуўшых у тую ж ноч былі эвакуяваны з месца трагедыі дзякуючы падтрымцы сумежных падраздзяленняў ВСУ.
Развітаньне з ваярамі будзе арганізавана службай ваярскай дапамогі Палка імя Каліноўскага.

Прадстаўнікі ПКК просяць прэсу і грамадскасьць з павагай паставіцца да памяці ваяроў і не распаўсюджваць асабістыя дадзеныя ў мэтах бясьпекі сяброў і блізкіх, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
Не забывайма, што вайна пачалася не з нападу на Украіну, а з "зачысткі" Беларусі ў 2020 годзе: на фота — рашыст, які расстрэльваў акцыі пратэсту ў Гродна ў верасьні 2020 году.

Без акупацыі і "зачысткі" Беларусі напад на Украіну быў бы немагчымы.
Набліжаецца 100-годдзе з дня нараджэньня геніяльнага беларускага пісьменьніка Васіля Быкава. З гэтай нагоды прапануем вам паслухаць кранальны выступ Васіля Быкава на 85-ых угодках абвяшчэньня незалежнасьці БНР.
Гэты выступ 2003 году стаў апошняй публічнай прамовай славутага беларускага дзеяча.

"Дарагія беларусы, шаноўныя нашы госьці! 85 гадоў таму ў слотны й шэры дзянёк на зачыне вясны беларусы зьдзейсьнілі цуд. Не, яны не панішчылі ворагаў, не вызвалілі краіну, не дамагліся свабоды, – але яны запалілі кволую сьвечку надзеі. Пры яе сьціплым сьвятле яны, як маглі, і змагаліся з бальшавіцкай навалай, з фашыстоўскай акупацыяй, з роспаччу і паняверкай, што за стагодзьдзі ўкараніліся ў гаротным народзе.

Мы ўсьцешаны, што гэтая сьвечачка гарыць і дасюль, і хоць яе зыркі агеньчык слаба сьвеціць, часам капціць і ня грэе, але ён дае спадзяванак шмат якім пакаленьням беларусаў на сьвятло і цяпло, на свой дом і сваю сям’ю. Тое, без чаго ў гэтым драпежным сьвеце нікому няма і ня будзе жыцьця.

Дык няхай яна гарыць, нашая кволая спадзяванка, якую мы песьцім і тулім, ашчаджаем і беражэм, як лепшыя зь беларусаў яе бераглі да нас з думкай: а раптам яна ўспыхне сонечным зьзяньнем, калі надарыцца спрыяльны для таго час. Бо, калі ня будзе таго хай абе слабога агеньчыку, ня ўспыхне нічога. І для нас настане вечная ноч. Але мы ня хочам вечнай начы, мы – божае стварэньне людзі, і маем права на боскую долю.

Памажы нам, Гасподзь!
Жыве Беларусь!"

https://www.youtube.com/watch?v=xBsHW3ycq7Y
Audio
Зянон Пазьняк каментуе Радыё Рацыі правакацыі супраць яго і распавядае дэталі візіту ў Вільню
2024/06/17 01:13:07
Back to Top
HTML Embed Code: