Telegram Web
На Свята-Раства-Багародзіцкай царкве ў Глыбоцкім Гомельскага раёна адбываюцца рамонтныя работы. Гісторыка-культурная каштоўнасць.

Мяняюць шалёўку на званіцы і крыццё дахаў.

Але разам з тым зменены характар барабанаў, купалочкаў і крыжоў над апсідай, трансэптамі, купаламі над сяродкрыжжам і званіцай.

Фота
#Глыбоцкае #цэрквы #драўлянаедойлідства #антырэстаўрацыя
У Свята-Троіцкай царкве ў вёсцы Стары Крупец Добрушскага раёна, якая з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, перабудоўваюць шатровыя дахі. Раней на царкве стаялі дурацкія непрапарцыйныя глаўкі, але тое, што зрабілі цяпер не адпавядае гістарычным рэаліям не толькі па колеры і матэрыяле (залацістага нітрыду тытану не было і быць не магло), але і па форме: глаўкі былі гранёныя, а не лускаватыя, менш круглыя, шары пад крыжамі былі іншай прапорцыі адносна глаўкі, сам крыж зусім іншай формы, барабан быў мацней звужаны да падножжа і яго шыйка аддзелена дадатковым паяском. Драўляныя разныя падзоры (дошкі пад звесамі даху), відаць, знішчаны.

У чым праблема ў гэтых дэбілаў начарціць як было, калі ёсць гістарычныя фота? Проста шкоднікі, якіх трэба не штрафаваць, а саджаць у турму - інакш не даходзіць.

Фота
#СтарыКрупец #цэрквы #антырэстаўрацыя #драўлянаедойлідства
Праект касцёла-капліцы у Баранавічах. Архітэктар Тадэвуш Жаландкоўскі (1925). Архіў новых актаў у Варшаве.

Фота
#праекты #Баранавічы #касцёлы #польскаяспадчына #драўлянаедойлідства
Мужская гімназія ў Мсціславе і Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Бачна, што гэта варыяцыі аднаго і таго ж праекта.

#Мсціслаў #Горкі #фотапараўнанні #гістарычнаязабудова
Спадчына
Журналісты патэфанавалі ў Сцяпанкаўскі сельсавет, дзе ім адказалі, што бюст Тадэвуша Касцюшкі ў Малых Сяхновічах сапраўды прыбралі на даручэнне райвыканкама. «Ён стаіць тут, у сельсавеце пакуль. А там не ведаю, пакуль ніякіх указанняў не было». Чаму прыбралі…
Жабінкаўскі райвынкам піша, што бюст Касцюшкі ў Вялікіх Сяхновічах дэмантаваны ў сувязі з рээкспазіцыяй музея. Цяпер бюст захоўваецца ў фондах музея.

Выканкам піша, што "на сённяшні дзень у музеі маецца выстава, прысвечаная Т. Касцюшку". Заўважце, не экспазіцыя, а менавіта выстава. Магчыма, яе арганізавалі пасля шуміхі вакол бюста. Магчыма бюст з'явіцца на выставе (а можа і не).

Выканкам лічыць, што пытанне дэмантажу бюста не рэгулюцца пастановай Саўміна, але гэта не так, бо пастановай рэгулюецца парадак рэканструкцыі манументальных твораў мастацтва, а перанос з манумента ў фонд гэта як бы яно і ёсць.

#МалыяСяхновічы #помнікі
2025/06/14 00:35:38
Back to Top
HTML Embed Code: