Telegram Web
Спадчына
Калі верыць Публічнай кадастравай карце (слой Элементы ўнутранага адраса), то ў Радашковічах Мінскай вобласці ёсць вуліца Уласава, названая ў гонар, цытую: "Советского военачальника, в ходе Великой Отечественной войны перешедший на сторону врага, решением…
Забываю падзяліцца, што пасля нашай публікацыі вуліцу у Радашковічах у гонар калабарацыяніста Уласава выправілі на вуліцу ў гонар Аляксандра Уласава, які стаяў ля вытокаў беларускай гімназіі. Больш ён вядомы, натуральна, тым, што быў рэдактарам-выдаўцом газеты «Наша ніва» ды заахвоціў да працы ў рэдакцыі Я. Коласа, Я. Купалу, З. Бядулю і Ядвігіна Ш. Але пра гэта не напісалі.

#Радашковічы #тапаніміка
🔥43😁20👍74
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У рушчыцаўскім Багданаве Валожынскага раёна гарэў міжваенны чыгуначны вакзал.

Ахоўнага статусу не мае.

#пажары #Багданава #гістарычнаязабудова #польскаяспадчына #непомнік
😭32😢13🔥1🙏1
Сёння распавяду сакрэт гэтага малюнка «Каралеўскі палац у Гродне», які быў зроблены ў XVIII стагоддзі і публікаваўся ва ўсіх выданнях, прысвечаных Новаму замку.

Насамрэч гэты малюнак створаны гродзенскім мастаком Чэславам Віктаравічам Роем (нар. 1942) у 1994 годзе. Захоўваецца ГДГАМ. Ніякага пратографа не мае, створаны на аснове вядомых праектных чарцяжоў палаца. Такім чынам па Новым замку няма аніякай графікі акрамя праектаў, якія невядома ці былі рэалізаваны ў поўным аб'ёме.

Трэба аддаць належнае майстэрству мастака, калі ніхто не заўважыў падвоху.

#Гродна #загадкі #замкі #палацы
🤯28👍22🌚1🤣1
Спадчына мастацтвазнаўчая. У 2017 годзе пры праглядзе фільма Чужы: Запавет, заўважыў, што адна з лакацый дакладна паўтарае карціну швейцарскага мастака Арнольда Бёкліна «Востраў мёртвых». Вельмі сімвалічна з улікам сюжэту фільма.
🔥27🤯5👍32
Карнае добраўпарадкаванне беларускіх гарадоў. Не дамо выжыць нічаму жывому!
😢13🤯5
Forwarded from Onliner
«Бедная сова сидела прямо на бордюре». В центре Пинска вырубили ели

На улице Ленина в Пинске спилили старые голубые ели, простоявшие около 50 лет. Местные жители возмущены: по их словам, в елях жила сова: «Сейчас она в стрессе сидит на бордюре и, боюсь, погибнет».

По словам властей, ели удалили из-за ремонта монумента и прилегающей территории: дорожки повреждены корнями деревьев. На их месте обещают посадить новые саженцы.

Однако горожан больше волнует судьба совы, которая жила в этих елях.
🤬57😭9😡6
Onliner
«Бедная сова сидела прямо на бордюре». В центре Пинска вырубили ели На улице Ленина в Пинске спилили старые голубые ели, простоявшие около 50 лет. Местные жители возмущены: по их словам, в елях жила сова: «Сейчас она в стрессе сидит на бордюре и, боюсь, погибнет».…
«Деревья старались сохранить, но с учетом проходящих коммуникаций и дорожек это не представлялось возможным. Сильная корневая система разрушала пешеходные связи.»

Гэта ўвогуле проста фантастычная рэпліка. Перакладзіце дарожкі так, каб яны не шкодзілі дрэвам. Дрэвы з усіх сіл стараліся выжыць пад слаямі зімовай солі і гарадскіх выхлапаў, адрасцілі вялікае карэнішча. А іх спілавалі, бо "каранёвая сістэма разбурала пешаходныя сувязі".

Ёбаны піздзец.

#Пінск #дэградацыя
🤬50😢24👍3💯3
Бачыце тыя сувязі, якія парушалі дрэвы? Я бачу, што там і грузавік праедзе, не зачапіўшы галін елак.
🤬41💯1
На царкве ў Вольне, вядомай як ледзь не адзіны прыклад архітэктуры ракако (хоць гэта не так), адбываюцца нейкія працы. На бакавым фасадзе змылі пабелку і добра бачна, што плоскасць сцен паміж пілястрамі захавала арыгінальны пігмент — цагляна-ружовы.

Амаль упэўнены, што па выніку работ храм зноў загоняць у казённы белы, а не будуць узнаўляць арыгінальны каларыт.

Фота
#цэрквы #касцёлы #Вольна #каларыстыка
🤬24😢7🤔5👍1🙏1🥴1
2025/08/30 18:12:06
Back to Top
HTML Embed Code: