Telegram Web
Forwarded from Plot (Антон Хитров)
В Швеции переезжает целый город. Вместе с памятником архитектуры — деревянной церковью. Ее начнут перевозить сегодня в 19:30 по шведскому времени

Кируна — самый северный город в Швеции. Он расположен за полярным кругом, там добывают железную руду. Добывают уже больше ста лет — и так старательно, что во второй половине прошлого века на зданиях и дорогах появились трещины. Чтобы Кируна не рухнула прямо в шахту, в 2004 году ее решили перевезти. Нет-нет, не расселить, а прямо взять и перевезти. Переезд начался в 2014-м и продолжается до сих пор.

Сегодня — важная дата для Кируны: перевозят ее символ, 35-метровую деревянную церковь 1912 года, знаковый памятник национальной архитектуры. Здание, похожее на хижину саамов, коренных жителей северной Швеции, проектировал архитектор Густав Викман. Статуи для фасада создал скульптор Кристиан Эрикссон, а картину для алтаря написал шведский принц Евгений, профессиональный живописец.

Церковь уже поставили на платформу; ей предстоит проехать пять километров. Как будто недалеко — но путь займет два дня: 672-тонный памятник нельзя везти быстрее 500 метров в час. Переезд обставят как церемонию — ее будут транслировать онлайн (начиная с 19:30 по Швеции), в событии участвуют шведский король Карл XVI Густав и группа KAJ, представлявшая страну на Евровидении.
49👍14🙏5🤯1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дажынкі ці Дзень беларускага пісьменства? 🤔
🤯31😁13🤮5🥴5🤣4🐳3
У Бабруйску зносяць найлепшы прыклад гарадской драўлянай забудовы па вуліцы Карла Лібкнехта, 57. Быў у захапленні, калі пабачыў яго ў вельмі добрай захаванасці, з разьбянымі падзорамі, ліштвамі з тонка выкананымі надаконнікамі, дзвярыма з фігурнымі філёнгамі, з каваным казырком. Але мясцовым уладам пляваць, для іх гэта проста чарговая "заброшка", якую трэба знесці, бо "год добраўпарадкавання" 😡 Зносяць з усім дэкорам, мясцовы музей нават не парупіўся забраць нейкія элементы сабе, упэўнены, што і ўнутры не аглядалі. Самі знішчаем сваю адметнасць, не горш за акупантаў.

Фота
#знішчэнне #драўлянаязабудова #бабруйск
🤬57😭13💔9🔥1
Калі рабілі рэканструкцыю будынка гістарычнага факультэта БДУ, то не толькі знішчылі ці зашылі ўсе архітэктурныя адметнасці ў інтэр'ерах, але нават на самым бачным — на партале галоўнага ўваходу — знішчылі частку дэкору, базы паўкалон, каб было прасцей.

Цяпер Мінкультуры ў адказе піша:
На жаль, факт не выканання базы паўкалон галоўнага ўваходу ў агульнай масе рамонтна-рэстаўрацыйных работ навуковым кіраўніком застаўся незаўважаным і не адзначаным у навукова-рэстаўрацыйнай справаздачы. Міністэрствам культуры накіраваны ліст у арганізацыю, у якой працуе навуковы кіраўнік, з указанием на недапушчэнне неадпаведнага выканання сваіх абавязкаў і магчымасць пазбаўлення на падставе пункта 10 артикула 117 Кодэкса аб культуры пасведчання пры паўторным выяўленні халатных адносін да сваіх абавязкаў.


Гучыць грозна, тым больш што ўсе ведаюць, што гэта далёка не першы аб'ект, да якога ў Алены Байнак такой «прафесійнае стаўленне». Ці была яна ўвогуле на аб'екце хоць раз пасля пачатку работ?

Але для помніка добрых навін няма:
Разам з тым, дапушчаная памылка не з’яўляецца незваротнай i, улічваючы, што аб’ект уведзены ў эксплуатацыю, зможа быць выпраўлена пры наступным выкананні рамонтна-рэстаўрацыйных работ, альбо пры ўзнікненні неабходнасці выканання бягучага рамонту ўваходу.


То бок адновяць знішчаныя базы паўкалон порціка калі-небудзь пасля, на святыя ніколі. Здзіўляе, вядома, як увялі аб'ект у эксплуатацыю з такімі відавочнымі хібамі.

#антырэстаўрацыя #Мінск #савецкаяспадчына #дэталі #ахова
🤬16🤯102👎2😢2🥰1
2025/08/26 01:20:04
Back to Top
HTML Embed Code: