Трэці сезон «Фундацыі» паводле Айзэка Азімава, ураджэнца Клімавіцкага павета. У першай серыі паказваецца будынак галактычнай рады на станцыі «Кларыён», які без цяжкасцей пазнаюць шматлікія беларускія эмігранты, якія аселі ў Варшаве. Будынкам рады служыць постмадэрністычная варшаўская Святыня Провіду Божага (Świątynia Opatrzności Bożej, больш вядомая як «сокавыціскалка»), закладзеная ў Вілянаве у 2002 годзе і скончаная толькі ў 2016 годзе. У крыпце храма размешчаны Пантэон вялікіх палякаў.
Гісторыя будаўніцтва Святыні Найвышэйшага Провіду налічвае больш за 200 гадоў і звязана з Канстытуцыяй 3 мая 1791 года, калі рашэннем паслоў Чатырохгадовага сойму была прынята пастанова аб узвядзенні святыні як вотуму падзякі за Канстытуцыю. Першапачаткова яна павінна была стаць «Святыняй Найвышэйшага Провіду» — надканфесійным, масонскім, сінкрэтычным месцам культу.
#кіно #Варшава #касцёлы

🔥21❤3🤔3😍3👍2
У час рэстаўрацыі касцёла Божага Цела ў Нясвіжы будаўнічая тэхніка раструшчыла старыя каменныя надмагіллі, якія ляжалі ў зямлі і не былі бачныя з паверхні. Цяпер іх сабралі і выставілі на цвінтары ў шкляных вітрынах.
Вось чаму перад любымі буйнымі работамі на помніках такога значэння патрэбныя папярэднія археалагічныя даследаванні, там не толькі можна знайсці нейкія падказкі па самім аб'екце - кавалкі дэкору, шкло з шыбаў і г.д., - але і вось такія незаўважныя артэфакты. Але некаторыя "майстры", малючы зоны аховы вакол храмаў, нават не наносяць зону археалагічнага пласта.
#археалогія #Нясвіж #разбурэнне #аднаўленне #могілкі

😢45💔16🤬6❤5🤯2
Каля царквы св. Аляксандра Неўскага можна ўбачыць помнік на магіле Варвары Васільеўны Выдрынай (1875-1937). Гэтае надмагілле захоўвае адну малазаўважную дэталь, а менавіта зацёртую сігнатуру, якая сведчыць аб паўторным выкарыстанні помніка – “Mińsk M.Grundon”.
Вядома, што ў пачатку 20 ст. Міхал Грундон меў уласную майстэрню па адрасу вул. Хрышчэнская, д. 9 (у доме Хрысціны Паразінскай). Сягоння гэта тэрыторыя недалёк ад скрыжавання вул. Інтэрнацыянальнай і Зыбіцкай, у раёне рэстарацыі “Журавінка”. Што цікава, побач знаходзілася майстэрня сям’і Спрышынаў і магчыма майстра па прозвішчы Янушкевіч, пра якога пакуль звестак вельмі мала. Свой “zakład” Грундон пазыцыянаваў як “адзіны польскі ў Мінску”. Вядома, што надмагіллі вырабляліся з шведскага граніту, лабрадарыту і мармура. Помнікі з сігнатурай майстра захаваліся на Кальварыйскіх, Радашковіцкіх і Жыровіцкіх могілках.
Агулам у канцы 19 – пачатку 20 ст. Менск быў значным рэгіянальным цэнтрам па вырабу надмагільных помнікаў. У горадзе працаваў шэраг каменацосаў высокага ўзроўню: М. А. Грундон, І. Я. Мяхедка-Савіцкі, І. Янушкевіч, Л. В. Бяркоўскі, сям’я Спрышанаў.
Крыніца
#могілкі #Мінск

👍26❤3🤔2🔥1😢1💔1
Першыя выявы тунэля каля брамы Заслаўскага замка, выяўленай падчас раскопак у 1970-х гг. былі надрукаваны ў турыстычных брашурах 1977 і 1986 гг., якія рыхтаваліся для наведвальнікаў Музея рамёстваў у будынку былога Спаса-Праабражэнскага храма (1976–1988).
Фота
#Заслаўе #археалогія #замкі
Фота
#Заслаўе #археалогія #замкі
👍31❤2
Каля вёскі Лучын Рагачоўскага раёна працавала археалагічная экспедыцыя пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Антона Шыляева і навуковай супрацоўніцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольгі Дрэвіла.
Археолагі даследавалі гарадзішча перыяду Старажытнай Русі. У сёлетнім сезоне скарбонка знаходак навукоўцаў папоўнілася сапраўды ўнікальнымі прадметамі.
Сярод іх — фрагмент жалезнай кальчугі і чаранковы наканечнік стралы, датаваныя XII—XIII стст. Знойдзеныя таксама пярсцёнак, шкляныя пацеркі, гліняныя вырабы, прасніца, нажы, фрагмент візантыйскай амфары.
Аднак сапраўднай сенсацыяй стаў адзін з элементаў, які, імаверна, з’яўляецца часткай падмурка храма, а таксама кніжная зашпілька X—XIII стагоддзяў.
Такія знаходкі дазваляюць меркаваць, што на гэтым месцы існавала не проста гарадзішча, а даволі буйное пасяленне гарадскога тыпу.
Магчыма, гаворка ідзе пра горад Лучын, згаданы ў летапісных крыніцах, дакладнае месцазнаходжанне якога дагэтуль заставалася невядомым.
Вельмі цікава, але нічога не зразумела. Вось гэты чырвоны след у раскопе палічылі за падмуркі храма?
#археалогія #Лучын

❤35👍13🔥4🤯2🤔1