Telegram Web
Спадчына
У Магілёве царкоўнікі хочуць пабудаваць яшчэ адну тыпавую царкву, знішчыўшы значны кавалак Пячэрскага лесапарку, які з'яўляецца ледзь не адзіным месцам адпачынкаў усіх жыхароў горада. Акрамя таго гэтая тэрыторыя з'яўляецца ахоўнай зонай заказніка Пячэрскі…
Памятаеце царкву ў Магілёве, якую хацелі пабудаваць у ахоўнай зоне заказніка "Пячэрскі лесапарк", даказваючы праз дзяржаўныя медыя, што за будаўніцтва царквы выступаюць тысячы і тысячы мясцовых жыхароў, а будаваць будуць на пустыры, які не мае ніякага дачынення да заказніка?

Але гэта хлусня, і ў ахоўнай зоне заказніка быў забаронены знос цэлага шэрагу мясцовых відаў раслін.

І што вы думаеце, актывісты атрымалі на свой зварот адказ ад аблвыканкама, у якім быў прызнаны факт, што на тэрыторыі, якую аддалі пад будаўніцтва царквы, растуць дуб чарэшчаты, клён вастралісты, ясень звычайны, ліпа — усе яны забаронены да высечкі рэгламентамі ахоўнай зоны заказніка.

Праз гэта чыноўнікі аблвыканкама прапаноўваюць падшукаць пад царкву іншы ўчастак.

Цікава, хто пераможа ў выніку.

Фота
#Магілёў #цэрквы #паркі #ахова
👍43🤔12😢32😁1
«Ніводны народ не жыве даўжэй, чым сведчанні яго культуры»

Хто аўтар гэтых слоў?
Anonymous Quiz
15%
Уладзімір Ленін
32%
Уінстан Чэрчыль
28%
Адольф Гітлер
26%
Беніта Мусаліні
🤔15😱8🌚4👍3💅21😁1🤯1💊1
Спадчына
«Ніводны народ не жыве даўжэй, чым сведчанні яго культуры»

Хто аўтар гэтых слоў?
Перавага адразу трох варыянтаў паказвае, што выраз у цэлым не асацыюецца з нацысцкай ідэалогіяй. Яе тут і няма. Выраз добра сфармуляваны, але як на мой густ — ён даволі банальны: сведчанні, ці дакументы культуры, калі даслоўна, ніяк і ні пры якіх умовах не могуць знікнуць раней ці адначасова з народам. Проста з той прычыны, што археалогія нікуды не дзенецца.

Проста з той прычыны, што археалогія нікуды не дзенецца.
Гэта не адзіны выраз Гітлера, які быў змешчаны на Доме мастацтва ў Мюхнене, быў яшчэ, напрыклад, «Мастацтва — гэта ўзвышаная місія, якая абавязвае да фанатызму» (Die Kunst ist eine erhabene und zum Fanatismus verpflichtende) - ужо цалкам у духу таталітарнай ідэалогіі.

Выраз «Ніводны народ не жыве даўжэй, чым сведчанні яго культуры» пазітыўны і натхняльны для народа, да якога ён звернуты. Але адкінуць гістарычны кантэкст тут немагчыма. З гэтага ж выразу можна вывесці і нацысцкую палітыку супраць "няправільных" народаў: каб іх знішчыць, недастаткова масавых забойстваў, трэба знішчыць яшчэ і іхнюю культуру. З культурнай палітыкай нацыстаў на акупаваных тэрыторыях беларусы добра знаёмыя.

Але калі задумацца, то Беларусь ужо вельмі даўно знаходзіцца ў парадаксальнай сітуацыі: Гітлер — звонку, Гітлер — знутры. Гэтыя Гітлеры працуюць па-рознаму.

Першыя — занятыя найпрымітыўнешым разрабаваннем краіны: вывазам культурных каштоўнасцей з Беларусі і прадстаўленнем іх, як спрадвечна сваіх.

Другія — занятыя выкрэсліваннем імя беларусаў з падзей і біяграфій. Людзі, якія нарадзіліся, жылі і дзеялі на гэтай зямлі, нечакана становяцца часткай іншаземных пантэонаў з эксклюзіўнымі правамі на гэтых постацей. Вядомая формула: спачатку беларускі дзеяч становіцца савецкім, каб пасля савецкі стаў... Часта недастаткова нават таго факта, што дзеяч сам называў і падпісваў сябе беларусам — не ўсё так адназначна для Гітлераў вакол нас.

Трэція Гітлеры, самыя падступныя, дзейнічаюць знутры. Іх задача выстаўляць беларускіх дзеячаў мінула як ворагаў беларусаў, сучаснасці — прымусіць маўчаць, іх творы — прызнаць небяспечнымі для дзяржавы, помнікі —ператварыць на руіны, а беларускую мову — аб'явіць няіснай.

Усе яны працую на адно і тое ж: пазбавіць беларусаў сведчанняў іх культуры ці прымусіць саміх адмовіцца ад яе, каб народ, нацыя, перастаў існаваць. Поспех у гэтай справе надзвычай вялікі, асабліва за апошнія паўстагоддзя.
💯26😢10🔥3🤔31👍1
У Магілёве на вуліцы Раўчакова адкрылі памятны знак «Дрэва жыцця» ў памяць пра больш як 300 забітых нацыстамі мірных грамадзян, чые парэшткі былі выяўлены у Казіміраўскім лесе ў 2024 годзе і перапахаваны.

#Магілёў #помнікі #вайна
18🤯4👎2😢1
У Брэсце пры падтрымцы Расіі адкрыты помнік савецкім пагранічнікам. Там ужо нейкія неадэкватныя маштабы мемарыялізацыі пагранічнікаў, я толькі не разумею прычыны - нямецкая армія ў 1941 годзе прайшла савецкую граніцу, як нож праз масла, і праз тыдзень узяла сталіцу Беларусі. Абарона Беларусі абсалютны правал — атакаваная з двух бакоў Польшча пратрымалася даўжэй, чым Савецкая Армія на тэрыторыі БССР, — а па колькасці помнікаў можа скласціся ўражанне, што адкінулі ворага яшчэ на подступах.

Ну і сюжэт дзіўнаваты. Адкрыццё помніка прымеркаванае да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, абароны ад немцаў, але пагранічнікі ставяць памежны савецкі слуп. То бок гэта або падзеі 1939 года, калі СССР і нацысцкая Германія падзялілі Польскую Рэспубліку і новая мяжа прайшла каля Брэста, або 1944 год, калі выбілі немцаў з Беларусі - але ў гэтых падзей свае спецыфічныя даты. Перадача Брэста нацыстамі Саветам - 22 верасня 1939, вызваленне Брэста ад немцаў - 28 ліпеня 1944.

#Брэст #помнікі #вайна
🤬28💩13🤷‍♀6👍3😐3👎2🤮2🖕1🙈1
Вось так цяпер выглядае памятны знак у гонар пінскага біскупа Зыгмунта Лазінскага на яго радзіме ў вёсцы Барацін Карэліцкага раёна, які быў пастаўлены ў лістападзе 2023 года.

Фота
#Барацін #помнікі
🤬34😢7
Пражскі астранамічны гадзіннік бачылі мільёны і мільёны турыстаў. Мала хто здагадваецца, што ён быў разбураны ў час Пражскага паўстання 1945 года, нягледзячы на наяўнасць засцерагальнай загародкі. Увогуле ў Празе можна адшукаць толькі адно выразнае сведчанне вайны на той жа Старамесцкай плошчы.

#Прага #вайна #замежжа
👍20🔥5💔21
Які быў сімпатычны домік на рагу вуліц Кісялёва і Куйбышава быў у 1953 годзе. І як ён дэградаваў па ўсіх пунктах без аховы. Асабліва хочацца пасла промні паносу смярдзючаму архітэктурнаму бюро, якое зрабілі сабе "прыгожы фасад".

#Мінск #савецкаяспадчына #фотапараўнанні
😡39💯6😭6🤮4👎3💔3😁1
Гаральд У. Бёртан (1887–1969) — аўтар цэлай серыі цудоўных храмаў секты мармонаў, якія выкананыя ў стылі арт-дэко і выглядаюць трохі як не ад гэтага свету.
* Ла'е на Гаваях
* Кардстан у канадскай Альберце
* Уілшыр у Лос-Анджэлесе, Каліфорнія
* Окленд, Каліфорнія
🔥25👍6😐4🤡2🤔1🤮1💩1
2025/08/25 07:43:05
Back to Top
HTML Embed Code: