Telegram Web
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У кітайскім Фын'яне эпічна абвалілася частка даху Барабаннай вежы.
😨22👍4😢4😱2🤡1
Спадчына
⚡️☎️ КДК правядзе гарачую лінію па пытаннях захавання гісторыка-культурных каштоўнасцей. Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці 20 і 21 мая правядзе гарачую лінію па пытаннях эфектыўнасці работы па захаванні і выкарыстанні аб'ектаў гісторыка-культурнай…
Журналісты патэфанавалі ў Сцяпанкаўскі сельсавет, дзе ім адказалі, што бюст Тадэвуша Касцюшкі ў Малых Сяхновічах сапраўды прыбралі на даручэнне райвыканкама.

«Ён стаіць тут, у сельсавеце пакуль. А там не ведаю, пакуль ніякіх указанняў не было».

Чаму прыбралі бюст Касцюшкі, у сельсавеце не могуць патлумачыць дакладна: імаверна, прычына ў тым, што ў будынку абнавілі экспазіцыю і прысвяцілі музей Другой сусветнай вайне.

#знішчэнне #МалыяСяхновічы #сядзібы #помнікі
🤬57💩6🤗31
Капліца-пахавальня Скірмунтаў у Моладаве, пабудаваная ў 1905—1908 гадах па праекце Тадэвуша Раствароўскага, відаць, мае канкрэтны рымскі прататып.

Увогуле такі тып цыліндрычных збудаванняў вельмі характэрны для старажытнарымскай архітэктуры: ад маўзалеяў імператараў, Адрыяна і Аўгуста, якія яшчэ вянчала горка зверху (гэта спадчына этрускаў, папярэднікаў рымлян), да маўзалеяў членаў іхніх сем'яў і знатных родаў. Рымскі закон забараняў пахаванні ў межах горада, таму для пахаванняў рымляне выкарыстоўвалі буйныя дарогі. Самым ганаровым месца пахавання была Апіева дарога, якая ішла на поўдзень і якая сёння часткова ператворана ў музей пад голым небам. Тут таксама нямала цыліндрычных збудаванняў, але ў большасці выпадкаў яны або захаваліся на нязначную вышыню, або адпачатку былі невысокімі круглымі збудаванні з насыпнымі пагоркамі (тып этрускіх тумулусаў).

Толькі адна пахавальня выбіваецца з гэтага раду. Гэта грабніца Цэцыліі Метэлы, якая была замужам за сынам рымскага палкаводца Марка Ліцынія Краса, які заняў бок Сулы ў грамадзянскай вайне. Грабніца была пабудавана каля 50 года да нашай эры і сваёй захаванасцю, відаць, абавязана таму факту, што ў 9 стагоддзі яе ператварылі ў замак.

Захаванасць сапраўды выдатная - часткова нават захаваўся атык, карніз, шырокі фрыз з арнаментам у выглядзе чаргавання букраніяў - выяў бычыных чарапоў - і раслінных гірляндаў. Ніякай сувязі чарапоў са смерцю тут няма, той жа матыў выкарыстоўваўся на грамадскіх будынках.

Прыгожыя афорты рымскіх старажытнасцей, выкананыя італьянскім гравёрам Джавані Батыста Піранезі ў сярэдзіне XVIII ст., дакладна былі вядомыя студэнтам у пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, дзе вучыўся Раствароўскі.

Але пасроднікам таксама магла быць і пабудова, якая дагэтуль упрыгожвае Каралеўскія Лазенкі ў Варшаве — будынак вадазбору. Ён дакладна пераймаў грабніцу Цэцыліі Метэлы і меў той руст, фрыз з букраніямі, карніз і атык. Толькі прапорцыі былі іншымі. Такі выгляд тэхнічны будынак набыў у 1827 годзе па праекце Пятра Айгнера. Раствароўскі жыў пэўны час у Варшаве і мог яе бачыць.

Праўда, я сумняваюся, што яму быў патрэбны пасроднік. Раствароўскі цудоўна разбіраўся ў рымскай архітэктуры. Для палаца Горватаў у Нароўлі ён стварыў альтанку, якая з'яўляецца паўтарэннем маўзалея Юліяў у Глануме. Пахавальня адрозніваецца ад маўзалея Цэцыліі Метэлы больш, чым лазенкаўскі вадазбор: руст тут французскі, з кожнага боку порцік, у фрызе букраніі заменены на вянкі, карніз стаў больш развітым, а атык знік - але агульны матыў рымскай пабудовы пазнаецца. Забаўна, што да пачатку рэстаўрацыі купал пахавальні зарос расліннасцю, зрабіўшы пабудову яшчэ больш падобнай да сваіх рымска-этрускіх "продкаў".

#Рым #капліцы #моладава #паралелі
👍25🔥6🤔2🤯1
Ну навошта гэтыя ванючыя панэлі з фотапрынтом вяртаць на ўнівермаг "Беларусь" у Мінску??? 😩
🥴33🤮7💯7🤯31👍1🥰1
У 1894 годзе пачалося будаўніцтва праваслаўнага Аляксандра-Неўскага сабора, разлічанага на 2,5 тысячы верніў, у сталіцы Царства Польскага, горадзе Варшава. Геніяльная ідэя пабудаваць велізарны праваслаўны храм у горадзе, дзе не было і не прадбачылася ніякіх праваслаўных, прыйшла райскаму генерал-губернатару Іосіфу Гурку, беларусу па паходжанні.

Будаўніцтва блаславіў імператар Аляксандра III. Праектаваў сабор вядомы архітэктар Бенуа, а ўнутраным аздабленнем пад кіраўніцтвам Пакроўскага займаліся першакласныя пецярбургскія мастакі Васняцоў, Бруні, Кошалеў, нейкі Думітрашка і многія. Будавалі храм 6 гадоў, яшчэ 12 аздаблялі.

Для сабора былі набраны 12 мазаічных пано па эскізах Віктара Васняцова і Андрэя Рабушкіна.

Як толькі палякі здабылі незалежнасць, яны скавырнулі гэты "падарунак рускіх імператараў", які быў нічым іншым, як спробай аслупаваць тэрыторыю. Мазаікі Васняцова, якія ўпрыгожвалі галоўныя парталы сабора, былі перавезены ў Баранавічы і размешчаны на фасадах мясцовай царквы. Іншыя фрагменты аселі ў варшаўскіх царкве і нацмузеі.

Цяпер гэта адзін з найлепшых прыкладаў мастацтва стылю мадэрн у Беларусі, які патрабуе рэстаўрацыі.

#мазаікі #Баранавічы #Варшава
🔥29👍13😢2🤮2👏1🤔1🤡1
Архітэктура рынку Ждановічы сярэдзіны 2000-х з пляцоўкай для размяшчэнне палатачнага гандлю, дзе можна на кардонцы прымерыць джынсы.

(музей-ордэн на Буйніцкім полі пад Магілёвам)
🤮35🥴15👍52😁2💯1
Карта-схема маршрутаў этнаграфічных экспедыцый АН БССР 1953, 1954, 1955 і 1956 гг. Трошкі выходзілі за дзяржаўныя межы, але зусім няўпэўнена.

Крыніца
🔥3210🤔5👍4🌚3😱1
2025/08/24 16:54:58
Back to Top
HTML Embed Code: