Telegram Web
У штаце Луізіяна згарэў дом на цукровай плантанцыі Нотаўэй, пабудаваны ў 1859 годзе чорнымі рабамі для Джона Хэмпдэна Рэндальфа. Гэта быў найбуйнейшы дом плантатара ў ЗША, пабудаваны ў даваенны час - то бок да грамадзянскай вайны.

Дом быў унесены ў Нацыянальны рэестр гістарычных месцаў у 1980 годзе і быў папулярнай турыстычнай славутасцю ў паўднёвай Луізіяне.

#ЗША #знішчэнне
😢48👍3🔥2
Клятыя немцы знішчылі гістарычны Мінск.
Саўкі за паўгода да вайны:
«Знясуць старую нядобраўпарадкаваную Нямігу, і на месцы яе раскінецца велізарны цудоўны парк, які будзе прылягаць да ракі і да возера....»
Вось такім быў даваенны генплан Мінска. Нягледзячы на вялікія разбурэнні ў час вайны, якія амаль не зачапілі ўласна Нямігу, яе ўсё роўна пасля знясуць, праклаўшы скразныя магістралі праз цэнтр.

«Міне няшмат часу, і Мінск стане непазнавальным» - за паўгода да вайны гучыць злавесным прароцтвам.

Фота
#мінск
😭23🤬10🫡4👍2💯2🔥1🤯1
Спадчына
Клятыя немцы знішчылі гістарычны Мінск. Саўкі за паўгода да вайны: «Знясуць старую нядобраўпарадкаваную Нямігу, і на месцы яе раскінецца велізарны цудоўны парк, які будзе прылягаць да ракі і да возера....» Вось такім быў даваенны генплан Мінска. Нягледзячы…
Галоўная сінагога канца XVI - пачатку XVII стагоддзя — адно з найстарэйшых збудаванняў у Мінску, якое дажыло да XX стагоддзя.

У 1920-я гг. гэты помнік архітэктуры даследаваўся спецыялістамі Інстытута Беларускай Культуры. У выніку ён быў приняты пад дзяржаўную ахову ў 1926 г. У час Другой сусветнай вайны будынак Мінскай галоўнай сінагогі не быў пашкоджаны. Пасля вайны яго аднойчы даследавалі спецыялісты аддзела па ахове помнікаў Камітэта па справах архітэктуры пры Савеце Міністраў БССР, і ў 1947 г. ён быў уключаны ў Дзяржаўны спіс помнікаў архітэктуры Беларускай ССР рэспубліканскага значэння.

Нягледзячы на ахоўны статус, у 1965 г. гэты помнік гісторыі і архітэктуры быў разбураны пры рэканструкцыі вул. Няміга. Як успамінаў архітэктар С. Мусінскі (1920-2008), канчатковую кропку ў яго лёсе паставіў асабіста першы сакратар ЦК КПБ Пётр Машэраў.

У XXI ст. большая частка мураваных падземных кан-струкцый будынка Мінскай галоўнай сінагогі, хоць яны мелі статус помніка археалогіі, была знішчана нават без правядзення адпаведных археалагічных даследаванняў, а ўсё для таго, каб пабудаваць на іх месцы многаўзроўневы гараж стаянку.

#Мінск #сінагогі #знішчэнне
🤬4821🎅1
У Нью-Ёрк вяртаецца арт-дэко. Бяздушны мадэрнізм адпаўзае. У заходнім Чэлсі на Манхэтэне ў 2019 годзе па праекце бюро Roman and Williams быў пабудаваны вось такі жылы дом The Fitzroy з керамічнымі фасадамі, багатымі на дробныя дэталі. На фасадзе выкарыстана 5,600 керамічных элементаў каля 500 тыпаў.
👍3519🥰5🤔3🤮1
Спадчына
У 2022 годзе была пабудавана 325-метровая вежа The Brooklyn Tower, якая сваім сілуэтам і матэрыяламі аддзелкі адсылае да хмарачосаў 1920-1930-х гадоў
У 2021 годзе на Манхэтэне быў завершаны жылы хмарачос Rose Hill, распрацаваны Rockefeller Group і архітэктурным бюро CetraRuddy. У сваім дызайне экстэр'ераў будынак зусім не хавае, што з'яўляецца прамым спадчыннікам артдэкошнай эстэтыкі.
34👍13😍8
У Малых Сяхновічах, якімі род Касцюшкаў валодаў некалькі стагоддзяў, знеслі помнік Тадэвушу Касцюшку, створаны беларускай скульптаркай Бальбінай Відацкай-Світыч яшчэ ў 1932 годзе і пастаўлены на тэрыторыі былой сядзібы ў 1988 годзе. На здымках з раёнкі за 7 мая 2025 года замест помніка клубма.

З сайта раённага музея, каля якога стаяў помнік, прыбралі любыя згадкі пра Касцюшку, хоць дзеля ўшанавання яго асобы ён і быў створаны! Была цэлая зала, прысвечаная Касцюшкам, а цяпер няма?

Адзін з самых вядомых у свеце людзей, якіх калі-небудзь нараджала беларуская зямля. Няўжо нехта думае, што зможа праславіць свой край хоць бы на дзясятую долю? Пакуль атрымліваецца толькі ганьбіцца на ўвесь свет.

#знішчэнне #МалыяСяхновічы #сядзібы #помнікі
🤬80🤯7😡53👍1👏1🤨1
2025/08/25 22:20:41
Back to Top
HTML Embed Code: