Telegram Web
Спадчына
Зацверджаны праект зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, размешчаных у цэнтральнай частцы г. Заслаўе. Агульны ПЗА ахоплівае гарадзішча "Вал", былы кальвінскі збор, касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, этнаграфічны музей з млынам, домам завознікаў, свіранам…
Пакуль прымаюць зоны аховы для гістарычнага цэнтра Заслаўя, у гэтым самым цэнтры да Дажынак 2025 зносяць гістарычную забудову, якая была пазбаўлена ахоўнага статусу. Як паведамляюць падпісчыкі, у пачатку лютага знеслі драўляную краму па вуліцы Савецкай, 34, а ў аўторак, 18 сакавіка, знеслі і карчму пачатку XX стагоддзя па вуліцы Савецкай, 36.

На старых здымках можна заўважыць на будынках шыльды. Будынкі сапраўды мелі ахоўны статус. Абодва дамы былі ўключаны былі ўзяты пад ахову ў 1994 годзе, у Дзяржаўны спіс перанесены ў 2007 годзе. У спісе яны заставалі прынамсі да 2012 года. Дом па вул.Савецкай, 34 датуецца ў ім 1912 – 1914 гг. (шыфр 613Г000331), а дом па вул.Савецкай, 36 - 1911 – 1914 гг. (шыфр 613Г000332).

З Дзяржаўнага спісу будынкі выключаны ў 2014 да Дня беларускага пісьменства, фрагменты будынка па вуліцы Паштовай, 11 выключаны трохі раней. У спісе за 2019 год будынкаў ужо няма.

Згодна з Кодэксам аб культуры пазбавіць помнік статусу можна, калі ён быў знішчаны або страціў адметнасці, якія абумовілі яму наданне статусу, і немагчымае ягонае навукова абгрунтаванне аднаўленне. Паколькі будынкі з 1994 года, калі атрымалі статус, ніяк не змяніліся, а іх выгляд добра вядомы, выключэнне са спісу незаконнае.

Фота

#Заслаўе #знішчэнне #гістарычнаязабудова #драўлянаедойлідства
🤬40😡8😭2👍1
У Налібаках павысякалі старыя дрэвы вакол касцёла. Здаецца на касцельнай тэрыторыі іх не засталося зусім і новых, вядома, не з'явіцца — засланяюць людзей ад каталіцкага Бога. Дурны прыклад заразлівы.

Фота
#Налібакі #касцёлы #дрэвы
🤬46😭6🤯3🤔2
У 2019 годзе быў зацверджаны праект зон аховы канструктывісцкага будынка па вуліцы Петруся Броўкі, 1, распрацаваны Навукова-праектным цэнтрам «РЭСТАБІЛІС». Нядаўна гэта будынак адрэстаўравалі. Але зоны аховы пачалі замінаць (для чаго яны ўласна і існуюць) рэалізоўваць будаўнічыя праекты.

На днях за подпісам міністра Чарнецкага ў праект зон аховы было ўнесена ўдакладненне. Было так:
15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў;
змена існуючага рэльефу і характару ландшафту;
знішчэнне гістарычных металічных секцый (1950-х гг.), выкарыстаных пры
будаўніцтве сучаснай агароджы.


А стала так:
15. На тэрыторыі зоны аховы ландшафту забараняецца:
узвядзенне будынкаў і збудаванняў, змена існуючага рэльефу і характару
ландшафту, акрамя работ па ўстройству аўтамабільнага праезда да будынка дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі» з боку вул. Акадэмічнай;
знішчэнне гістарычных металічных секцый (1950-х гг.), выкарыстаных пры
будаўніцтве сучаснай агароджы.

Думаю не трэба тлумачыць наколькі гэта заганная практыка, калі пад любую патрэбу ў нарматыўныя дакументы ўносяцца ўдакладненні і выключэнні. Бо тады сутнасць зон аховы проста размываецца — кожны можа рабіць што хоча, трэба толькі добра папрасіць.

#Мінск #ахова
🤬21💯3
Калі верыць Публічнай кадастравай карце (слой Элементы ўнутранага адраса), то ў Радашковічах Мінскай вобласці ёсць вуліца Уласава, названая ў гонар, цытую:

"Советского военачальника, в ходе Великой Отечественной войны перешедший на сторону врага, решением суда признан изменником Родины".

🤡 У складальнікаў базы нават пытанняў не ўзнікла, што можа быць не сталі б называць вуліцу ў гонар самага вядомага рускага калабарацыяніста, генерал-лейтэнанта Рускай вызвольнай арміі Андрэя Уласава?

Тут нават не трэба ніякую гісторыю вайны ўяўным ворагам перапісваць, беларусы яе, відаць, не ведаюць зусім, калі дапускаюць такія ганебныя памылкі.

#тапаніміка #Радашковічы
🤣61🤯8😁5👍1🔥1
2025/09/10 15:06:26
Back to Top
HTML Embed Code: