Спадчына
Прачытаў учора ў артыкуле Зянона Пазняка «Лошыца стукае ў сэрцы» наступнае: Пра Лошыцкія расстрэлы я даведаўся ў 1988 годзе. Тады ж апытваў людзей у мястэчку Лошыца і запісаў сьведкаў. Але дасьледваньне адклаў на год, бо якраз дасьледваў Курапаты. Калі я…
Так званы Лошыцкі яр на нямецкіх аэрафотаздымках часоў вайны. Ніяк не абгароджаная тэрыторыя ў чыстым, без дрэваў полі - зусім не падобна да тых прылескаў і закрытых палігонаў, дзе звычайна забівалі людзей НКУСаўцы падалей ад людскіх вачэй. Яшчэ адзін довад у капілку таго, што ў гэтым месцы не было расстрэлаў.
#фотапараўнанні #Мінск #Лошыца
#фотапараўнанні #Мінск #Лошыца
🔥13🤡7👍5🤔3🙏1
Здымкі з амерыканскага архіва дазволілі больш канкрэтна лакалізаваць Гаштольдаву гару ў Койданаве і размяшчэнне кальвінскага збору на ёй.
Вядома, што камуністы ў 1950-я гады зрылі замчышча, ад яго застаўся невялікі астатак, які ні да чаго не прывязаны і цяжка суаднесці з гістарычнымі здымкамі. У гэтым астатку бачныя мураваныя фундаменты, што дае многім падставы асацыяваць яго з кавалкам «замка», які атачаў збор. «Замак» у двукоссях, бо натуральна ён не быў умацаваннем ад ворагаў, хутчэй гэтыя сцены баранілі кальвіністаў ад мясцовых «талерантных» беларусаў католікаў/праваслаўных.
Але аэрафотаздымак 1940х гадоў, накладзены на сучасныя спадарожнікавыя здымкі дае іншую карціну: усе замкавыя сцены былі цалкам зрытыя да самай пяты пагорка, , сёння па частцы былых умацаванняў праходзіць выпрастаная траса вуліцы, а той астатак, які невядома якім цудам захаваўся, гэта месца, дзе стаяў кальвінскі збор, а бачныя падмуркі, адпаведна, храмавыя, а не замкавыя.
#Дзяржынск #зборы #археалогія #фотапараўнанні

👍32❤10❤🔥4😱2👏1
Спадчына
А ў вас ў дзіцячым садку былі такія колам пастаўленыя столікі з круглымі дзіркамі і каляровымі крэсламі? Адгадайце дзе такі дызайн можна пабачыць у Беларусі. #загадка
Так, гэта канферэнц-зала ў Мірскім замку, дызайн якой распрацаваны Дзмітрыем Бубноўскім. Многія абураліся ліфтам у старажытным будынку, але я дагэтуль не магу паверыць у тое, што ў замку ёсць гэта.
#адгадка #дызайн #Мір #замак
#адгадка #дызайн #Мір #замак
💩30🥴15😁4
Спадчына
Здымкі з амерыканскага архіва дазволілі больш канкрэтна лакалізаваць Гаштольдаву гару ў Койданаве і размяшчэнне кальвінскага збору на ёй. Вядома, што камуністы ў 1950-я гады зрылі замчышча, ад яго застаўся невялікі астатак, які ні да чаго не прывязаны і цяжка…
У 2023 годзе пры будаўніцтве кацельнай на тэрыторыі Дзяржынскай раённай бальніцы пачалі масава выяўляць у зямлі чалавечыя парэшткі.
У адным месцы ўдалося выявіць як быццам цэлае пахаванне — драўляныя рэшткі труны, а ў ім — шкілет. Побач з ім знайшлі таксама элементы, вельмі падобныя да жаночых упрыгажэнняў (на першы погляд, выкананыя з нітак блакітнага колеру, якія, аднак, выдатна захаваліся) і амаль цэлую пару жаночага абутку — чорныя туфлі.
Пісалася, што людзі ляжаць у зямлі пластамі, адзін над адным. Некаторыя людзі знаходзяцца ў вертыкальным становішчы.
Паводле слоў работнікаў, калісьці тут стаяла царква (храм), пры якой хавалі мірнае насельніцтва. Таксама відавочцы разглядаюць яшчэ некалькі версій. Выказваліся здагадкі, што там расстралялі калісьці вязняў гета, якое знаходзілася ў раёне вуліцы Першамайскай.
Апошняе, вядома, выключаць нельга. Але ніякай царквы там дакладна не было, бо там былі евангельскія могілкі. Гэта бачна пры накладанні на сучасныя спадарожнікавыя здымкі нямецкіх аэрафотаздымкаў і плана 1835 года. Замест царквы - кальвінскі збор на суседнім пагорку. Пры супастаўленні картаў бачна, што кацельную пабудавалі на ўскрайку могілак.
Толькі ўдумайцеся, што ў беларускіх гарадах дагэтуль не ведаюць, дзе былі могілкі! Па беларускім заканадаўстве на іх забаронена любое будаўніцтва, а значыць, што яны мусяць быць нанесены ў праектах дэтальнай планіроўкі. Але многіх з іх няма.
П.С. За адно двор ("замак Койданаў") нанёс.
#могілкі #Дзяржынск #фотапараўнанне

🤯20😢12👍5❤2😱1
Спадчына
На лошыцкай вінакурні ў час рэканструкцыі да падмуркаў разабралі шэраг пабудоў. Быў разабраны на цэглу адзін з карпусоў самой вінакурні, а таксама палова вадзянога млына. Крыніца #Лошыца #гістарычнаязабудова #МІнск #знішчэнне
Як выглядае аднаўленне пабудоў гаспадарчага двара лошыцкай сядзібы. Нагадаем, што летась многія гістарычныя будынкі былі знесены да падмуркаў і цяпер аднаўляюцца з нуля. Вонкавы рад муроўкі адной з пабудоў выкананы з цэглы, якая засталася пасля дэмантажу аўтэнтычнага папярэдніка.
#аднаўленне #сядзібы #лошыца #мінск
#аднаўленне #сядзібы #лошыца #мінск
👏16👍13🤔8😢3😍2💅2🦄1