Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
19 - Telegram Web
Telegram Web
Channel created
Channel photo updated
Спадарства, ўсім прывітаньне!

Гэта тэлеграм-канал падкасту "Сігнал і Шум" аўтарства Ягора Шумскага і Філіпа Дайнэкі.

Ягор - інвестар і стваральнік канала пра фінансы на беларускай мове - "Фінансавы Шум" https://www.tgoop.com/finshum.

Філіп - магістр эканомікі, прадпрымальнік і кіраўнік айці-кампаніі Flatlogic.

Разам Філіп і Ягор будуць распавядаць пра фінансы, эканоміку і стартапы як з фундаментальнага/навуковага пункту гледжаньня, так і з практычнага, абмярковаючы бягучыя падзеі.

Нашая мэта - ўвесьці ў беларускамоўную прастору размовы не толькі пра мову і культуру, але і пра бізнэс, эканоміку, стартапы і грошы.

Мы радыя дзяліцца сваім уласным вопытам з вамі!

Ад Вас вельмі чакаем зваротнай сувязі, каментароў і крытыкі!

Дзякуй!
Выпуск #1. Пра што падкаст, Silicon valley bank, акцыі і аблігацыі.

У нашым першым пілотным-выпуску мы абмяркоўваем бягучую сітуацыю з каліфарнійскім банкам silicon valley bank, а таксама трохі закранаем тэму акцый і аблігацый.

https://www.youtube.com/watch?v=2Fn11A4A8gY

Вельмі чакаем вашых водгукаў і каментароў!

Дзякуй
Audio
Выпуск #1 як аўдыёфайл:
Спадарства, дзякуй! Мы не чакалі такой цікавасьці да нашай працы за некалькі дзён.

100 падпісчыкаў! 💯 way to go!

Зараз як раз працуем над другім выпускам, заўтра або ў панядзелак плянуем выкласьці.
Выпуск #2. Як працуе эканоміка. Беларускі нобель Саймана Кузнеца.

У гэтым выпуску разглядаем з чаго складаецца "эканоміка", што такое крэдыт і прадуктыўнасьць, а таксама як крэдыт стварае бізнэс цыклы, за дапамогу ў распрацоўцы тэорыі аб якіх наш суайчыннік Сайман Кузнец атрымаў Нобелеўскую прэмію па эканоміцы.

https://www.youtube.com/watch?v=falXsKhOrm8

Заўсёды чакаем вашых каментароў і фідбэку!

Дзякуй
Audio
Выпуск #2 як аўдыёфайл:
Дзе нас зараз можна паслухаць/паглядзець:

- YouTube - https://www.youtube.com/channel/UCZODuswsQaeEn3DNs0s9EPw
- Spotify - https://open.spotify.com/show/3OiQrVxUVrFA5KLdTR6lol
- Apple Podcasts - https://podcasts.apple.com/by/podcast/%D1%81%D1%96%D0%B3%D0%BD%D0%B0%D0%BB-%D1%88%D1%83%D0%BC/id1678292483
- Telegram - https://www.tgoop.com/signalandnoise
- RSS feed - https://anchor.fm/s/dc6b5b84/podcast/rss

- Асабістыя твітары Ягора і Філіпа, дзе таксама робім абвесткі - https://twitter.com/Okendokenn, https://twitter.com/yah0r

Калі вы лічыце, што яшчэ кудысьці трэба дадаць - пакідайце запыты ў каментарах!
Сігнал і Шум pinned «Дзе нас зараз можна паслухаць/паглядзець: - YouTube - https://www.youtube.com/channel/UCZODuswsQaeEn3DNs0s9EPw - Spotify - https://open.spotify.com/show/3OiQrVxUVrFA5KLdTR6lol - Apple Podcasts - https://podcasts.apple.com/by/podcast/%D1%81%D1%96%D0%B3%D…»
Выпуск #3. Персанальныя інвестыцыі. EPAM у SP500.

У гэтым выпуску размаўляем пра тое як будуваць уласную фінансавую стрэтэгію каб захаваць або павялічыць грошы. Разглядаем кейсы калі варта карыстацца крэдытам, а калі не. Таксама абмяркоўваем клясічным мэтад інвеставаньня для Беларусі - набыццё кватэраў і іх арэнда :) Ну і самае цікавая - як EPAM зрабіўся часткай індэксу SP500 і што гэта значыць.

https://www.youtube.com/watch?v=NwC1-sFwlkI

Заўсёды чакаем вашых каментароў і фідбэку!

Дзякуй
Выпуск #4. Рызыка і складаны працэнт - асноўныя фінансавыя канцэпты.

Асноўныя фінансавыя тэрміны і канцэпты: складаны працэнт і рызыка. Пра складаны працэнт: чаму $20,000 * 10 = $406,000. Тыпы рызыкі: рынкавая, крэдытныя, аперацыйная і рызыка ліквіднасьці.

https://www.youtube.com/watch?v=DyRzT729QTk

Дзякуй за пытаньні якія вы задавалі! Мы паспрабавалі на ўсе адказаць у каментарах і ў відэа.

Таму чакаем вашага фідбэку зноў!

Дзякуй!
Выпуск #5. Стартапы ўсё? Вядомыя беларускія стартапы

Сапраўдныя дэбаты Ягор і Філіпа пра стартапы: ці зьяўляюцца стартапы проста "захайпаванай" тэмай, якая не стварае ніякай эканамічнай вартасьці, ці ўсё ж істотна ўплываюць на сусветную эканоміку?

Зладзілі сапраўдныя дэбаты Ягора і Філіпа пра стартапы, абмяркавалі беларускія пасьпяховыя выпадкі і ледзь не пасварыліся пра назву нашага падкасту :)

Глядзіце ў чарговым выпуску нашага падкасту!

https://www.youtube.com/watch?v=7oD8s7TB-Ss

Дзякуй за вашыя каментары і падтрымку!
Невялічкі анонс!

Заўтра будзем запісваць выпуск разам з Максімам Адаскевічам, аўтарам вялікага беларускага каналу пра фінансы @belarus_finance!

Максім эксперт па ацэнцы бізнэсаў, таму будзем размаўляць пра гэта!

Калі маеце якія пытаньні, вітаем у каментах! Усе абмяркуем
Выпуск #6. Ацэнка бізнэсу разам з Максімам Адаскевічам.

Як варта ацэньваць бізнэс? Як зразумець, чаго вартая ваша кампанія, або нейкая публічная кампанія?

Разам з Максімам Адаскевічам, аўтарам буйнога каналу па фінансах @belarus_finance у тэлеграме, разглядаем асноўныя мэтады ацэнкі кампаніяў: параўнальны і фундаментальны, а таксама вызначэньне "сапраўднай" вартасьці бізнэсу.

Максім распавядае яшчэ шмат прыкладаў з сваёй працы, таму ўсе робіцца вельмі зразумелым!

https://www.youtube.com/watch?v=mbFGNnpXae4

Як заўсёды чакаем вашых каментароў і фідбэку!
Выпуск #7. Прадпрымальніцтва і фактары посьпеху.

Што такое прадпрымальніцтва, якую ролю яно грае ў эканоміцы? Якія рысы ў добрага прадпрымальніка, ці посьпех - гэта hard work або luck? - абмяркоўваем у нашым новым пыпуску!

https://www.youtube.com/watch?v=2rvYjIAbASo

Дарэчы, а як вы лічыце, ці посьпех у бізнэсе гэта больш удача, або цяжкая праца?
Спадарства, ўсім прывітаньне!

Пасьля невялічкай затрымкі, мы вяртаемся з новым выпускам пра крыпту!

Выпуск #8. Крыпта і біткоіны - хайп ці не?

https://www.youtube.com/watch?v=hzpokt-PaQQ

Раз на некалькі гадоў зьяўляецца шмат шуму вакол крыпты, кошт біткоін дасягае амаль сотні тысячы даляраў, у медыя шмат навін, пра крыпта-мільянераў, якія зарабілі х1000, і шмат навінаў пра тых, хто згубіў усе грошы. Ягор і Філіп абмяркоўваюць крыпту і шукаюць адказ на пытаньне, ці зьяўляецца крыпта хайпам, або не, з пункту гледжаньня інвестара.
2025/06/14 07:14:36
Back to Top
HTML Embed Code: