Telegram Web
Хочаце пражыць дзень у старадаўнім свеце міфаў? Стаць героем эпасу, які нараджаецца на вашых вачах? Тады запрашаем вас на ралевую гульню «Юны Месяц».

Вы апыняцеся ў маладым, толькі што прачынаючымся свеце — свеце, дзе яшчэ няма звычайных звяроў і людзей. Тут жывуць першыя героі: моцныя, прыгожыя, што імкнуцца да славы і прывабных таямніц, да сяброўства і вечнай варожасці.

У гэтым свеце ёсць іва і вярба, уклейкі і крастелі, мох і брусніцы, ёсць сям’і Выдры, Рысі, Жураўля і іншых. Вясна змяняе зіму, а за ёй прыходзіць лета. Старэйшыя вучаць малодшых, а смелы перамагае наймацнейшага.

Гульня пра стварэнне і пражыванне эпасу. Тут дарэчныя асацыяцыі з кельцкімі, індзейскімі і іншымі міфамі, але толькі як лёгкі водгук, а не прамая спасылка.

Асаблівасці:

▪️ Гульня прадугледжвае целасную ўцягнутасць: маляванне пальчыкавымі фарбамі, дотыкі, сумесныя рухі.
▪️ Баявая механіка ўключае перамяшчэнне на чатырох канечнасцях — з асцярожнасцю для тых, хто мае траўмы каленаў. Аднак ваш персанаж можа не ўдзельнічаць у баі.

📍Калі: 17 мая, 13:00
📍Працягласць: 3–4 гадзіны
📍Дзе: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5
📍Удзел: 10 еўра
📍Мова гульні: RU
📍
Рэгістрацыя тут!

Адкрыйце дзверы ў свет, дзе міфы толькі нараджаюцца. Станьце яго першым героем!
На гэтым тыдні ў нас толькі адзін адкрыты івент, але ўжо з наступнага вяртаемся з насычанай праграмай! Пакуль што прыходзьце на каворкінг і не прапусціце музычна-паэтычны адкрыты мікрафон у аўторак🎤🌸

☀️ 5 траўня
10:00-18:00 — Каворкінг за «каву» 👨🏻‍💻👩🏼‍💻

☀️ 6 траўня
10:00-18:00 — Каворкінг за «каву» 👨🏻‍💻👩🏼‍💻
18:30-21:30 — Музычна-паэтычны адкрыты мікрафон

☀️ 7-9 траўня
10:00-18:00 — Каворкінг за «каву» 👨🏻‍💻👩🏼‍💻

☀️ 10-11 траўня
Здымаем новыя выпускі шоў «Па500»!

Калі вы шукаеце пляцоўку для свайго івента ці майстар-класа, пішыце нам, будзем рады прадставіць нашу прастору! 😊
🎓 Цыкл лекцый: «Беларусь пасля 2020 года: Рэпрэзентацыя калектыўнай траўмы як сацыяльна-культурны дыскурс»

🗓 15 і 19 траўня, 18:30
📍 CreateCulture Space
Абавязковая
рэгістрацыя па спасылцы

Запрашаем на дзве аўтарскія лекцыі даследчыцы культуры, музеолага і эксперткі ў галіне гісторыка-культурнай спадчыны — Алы Сташкевіч.

Лекцыі аб’яднаныя агульнай тэмай калектыўнай траўмы беларускай рэвалюцыі і яе рэпрэзентацыі ў мастацтве, публічным дыскурсе і музейнай практыцы.

📌 15 траўня, 18:30
🎙«Траўма як наратыў. Як мастацтва гаворыць пра пратэст»

У лекцыі разглядаюцца ключавыя мастацкія рэакцыі на падзеі 2020 года: ад візуальных вобразаў і перформансаў да тэатральных ініцыятыў. Як праз мастацтва беларускае грамадства апрацоўвае траўму і фарміруе сімвалы салідарнасці, супраціву і новай ідэнтычнасці? Як культурныя формы ствараюць прастору для эмпатыі і памяці?

📌 19 траўня, 18:30
🎙 «Музеефікацыя калектыўнай траўмы. Дзеля чаго музеі распрацоўваюць наратыў “спрэчнай” памяці?»

Лекцыя прысвечана аналізу таго, як сучасныя музеі — асабліва музеі ў выгнанні, такія як Музей Вольнай Беларусі — транслююць траўматычны досвед і фарміруюць альтэрнатыўную калектыўную памяць. Разглядаюцца канцэпцыі "спрэчнай" памяці, праблема культурнай легітымацыі, цэнзуры і ідэалагічнай барацьбы за гісторыю.

Якое месца займаюць асабістыя сведчанні, артэфакты і дакументальныя матэрыялы ў канструяванні музейнага наратыву? Чаму музеі становяцца важнымі платформамі для маральнага аднаўлення і фарміравання ідэнтычнасці ў пасляканфліктных грамадствах?

📷Фотаздымкі:
Адкрыццё персанальнай выставы беларускай мастачкі Цемра, «ЛАЗАРЭТ», 2022 год. Архіў Музея Вольнай Беларусі.
Новыя прадметы ў калекцыі музея: падарункі ад беларускіх мастакоў (2021–2022). Архіў Музея Вольнай Беларусі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Любіце згушчонку так, як яе любяць героі трэцяга выпуску? 🥰

Калі яшчэ не глядзелі 👉 самы час гэта зрабіць!

А калі хочаце падтрымаць стварэнне наступных эпізодаў шоў «Па500», будзем удзячныя за ваш унёсак тут:
🔗 https://buymeacoffee.com/createculture
У нядзелю здымкі новага выпуску «Па500» разам з РСП!

Падтрымаць стварэнне новых эпізодаў можна тут 👇

https://buymeacoffee.com/createculture

Фота: Euroradio
Наступны тыдзень абяцае быць насычаным і разнастайным. Абірайце падзеі па душы і прыходзьце ў CreateCulture Space, каб напоўніць травень новымі ўражаннямі 🌿

🌿12 траўня
10:00-18:00 — Каворкінг за «каву» 👨🏻‍💻👩🏼‍💻

🌿13 траўня
10:00-18:00 — Каворкінг за «каву» 👨🏻‍💻👩🏼‍💻
18:00-19:30 — Нэтворкінг разам з ICF Ukraine (The Refugee Council of Lithuania)

🌿14 траўня
10:00-18:00 — Каворкінг за «каву» 👨🏻‍💻👩🏼‍💻

🌿15 траўня
10:00-18:00 — Каворкінг за «каву» 👨🏻‍💻👩🏼‍💻
18:30-20:00 — Лекцыя Алы Сташкевіч «Траўма як наратыў. Як мастацтва гаворыць пра пратэст»

🌿16 траўня
10:00-18:00 — Каворкінг за «каву» 👨🏻‍💻👩🏼‍💻
18:00-20:00 — Прэзентацыя кнігі «Žalias namas ant kalniuko» Ігоріса Зуеваса

🌿17 траўня
13:00-17:00 — Ролевая гульня «Юны Месяц»

🌿18 траўня
Адпачываем!

Калі вы шукаеце пляцоўку для свайго івента ці майстар-класа, пішыце нам, будзем рады прадставіць нашу прастору! 😊
Прэзентацыя кнігі «Зялёны дом на пагорку» Ігорыса Зуеваса 🌿

16 траўня а 18-й гадзіне ў CreateCulture Space адбудзецца прэзентацыя мемуарнага рамана «Зялёны дом на пагорку» аўтарства Ігорыса Зуеваса.

Гэта кранальная кніга-ўспамін пра час і прастору, пра дзяцінства і дом, пра «тады» і «зараз». Аўтар адчыняе дзверы ў сваю ўнутраную крэпасць, Зялёны дом на пагорку, і запрашае чытача прайсці гэты шлях разам з ім.

У вечары таксама прыме ўдзел дызайнерка кнігі і блізкая сяброўка аўтара Лаўра Джюгіна, якая падзеліцца сваімі думкамі і творчымі натхненнямі.

📚 На мерапрыемстве можна будзе набыць кнігу. Кошт — 10 еўра.
🎟 Уваход вольны.


Будзем чакаць вас у нашай ўтульнай атмасферы CreateCulture Space!
Учора знялі новы выпуск «Па500» разам з гуртом РСП!

Было гучна, вясёла і, як заўжды, з пытаннямі, на якія ніхто не гатовы 😄

Але шчыра: мы цяпер робім усё на ўласныя сродкі, і нам вельмі патрэбная ваша падтрымка 🙏 Калі хочаце, каб беларускія квізы жылі і квітнелі 👉🏻 будзем удзячныя за данат!

🔗 https://buymeacoffee.com/createculture 🔗

А пакуль чакаеце выпуск з РСП, можна паглядзець першыя тры серыі 👉🏻👉🏻 яны
вось тут на YouTube!
🎓 Ужо ў гэты чацвер першая лекцыя Алы Сташкевіч з цыклу «Беларусь пасля 2020 года»

📅 15 траўня, 18:30
📍 CreateCulture Space
❗️Колькасць месцаў абмежаваная 👉🏻
рэгістрацыя абавязковая

Запрашаем на аўтарскую лекцыю даследчыцы культуры, музеолага і эксперткі ў галіне гісторыка-культурнай спадчыны Алы Сташкевіч.

🧠 Тэма: «Траўма як наратыў. Як мастацтва гаворыць пра пратэст»

Як мастацтва адгукнулася на падзеі 2020 года? Якія вобразы, сімвалы і формы выказвання сталі мовай салідарнасці і супраціву? Лекцыя даследуе, як праз візуальнае мастацтва, перформансы і тэатральныя ініцыятывы беларускае грамадства спрабуе пераасэнсаваць траўму і захаваць памяць.

Гэтая сустрэча адкрывае цыкл з двух лекцый, прысвечаных калектыўнай траўме беларускай рэвалюцыі і яе адлюстраванню ў мастацтве і музейнай практыцы.

Прыходзьце, каб пачуць, паразважаць і падзяліцца думкамі ў бяспечнай і разумнай прасторы 🌿

📸 Адкрыццё персанальнай выставы беларускай мастачкі Цемра, «ЛАЗАРЭТ», 2022 год. Архіў Музея Вольнай Беларусі.
☕️ Каворкінг у CreateCulture Space працуе да 31 мая!

Калі даўно хацелася прыйсці і папрацаваць у ўтульнай, спакойнай абстаноўцы — цяпер самы час. Да канца вясны ў нас яшчэ можна папрацаваць за «каву» праз BuyMeACoffee.

Прыходзь у буднія дні, сядзі, працуй, чытай, пішы, стварай. У нас цёпла, сабака-фрэндлі і заўсёды знойдзецца кубачак гарбаты ці кавы.

З 1 чэрвеня CreateCulture Space больш не будзе працаваць як каворкінг, але мы працягваем жыць як івэнт-прастора ўдзень і ўвечары.

Забягай гэтай вясной, пакуль яшчэ можна 🌿
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Эй, ведаеш, што ў нас ёсць YouTube-канал? 🎬

Тут можна знайсці шмат цікавага:

💬 Лекцыі ад сапраўдных экспертаў
🎤 Розныя artist talks
🎥 Фільмы, якія варта паглядзець
🌍 Вандроўкі і культурныя падзеі
😂 І яшчэ шмат класных рэчаў для добрага настрою

Далучайся да нас на YouTube і атрымлівай новыя ўражанні! ❤️
We’ve honestly lost count of how many Music & Poetry Open Mics we’ve had by now! But one thing’s for sure: it’s become one of your (and our!) favorite formats!

A magical evening where voices are heard, hearts are opened, and everyone feels welcome — whether you come to perform or just to enjoy the vibe.

📅 Date: May 20
🕡 Time: 18:30–21:30 (Doors open at 18:00)
📍 Location: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5
🎟
Entrance: €5 in advance / €6 on May 20
🐾 Dog- and kid-friendly!


What to expect:
🎙 Share your music, poetry, or stories or simply enjoy the show
📝 No sign-up needed in advance, there will be a list at the door
🍷 BYOB — bring your favorite drinks (alcoholic or not)
🍪 Bring snacks or sweets for yourself or to share
🧦 Cozy vibes encouraged! Don’t forget slippers or warm socks!

🌟 Hosted with love and care by the one and only Evan. Come feel the magic again or for the very first time. We can’t wait to see you! 💛
Хэлоў, Вільня!

Рэдкія рэчы здараюцца ўпершыню — і іх немагчыма паўтарыць. З'яўленне на свет, першы пацалунак і... Георгій Дабро ў Вільні!

📅 Калі: 30.05.2025 (пятніца)
🕖 Час: Збор гасцей з 19:00, пачатак — 19:30
📍 Дзе: CreateCulture Space, Karmelitų g. 5, Вільня
💶 Уваход: 20 € (білеты на ўваходзе). Увага! Патрэбна папярэдняя браніраванне
па спасылцы

Не чакайце ад яго глыбокіх разважанняў, маўчання пра лёс ці метафізічнага пафасу. Будзе толькі мітусня бягучай хвіліны, пыл часоў, бляск забытага глянцу, музыка, якую не будуць разбіраць, і рухі, за якімі не хаваецца мэта. Ні маралі, ні маршруту! Толькі лёгкае пакалыхванне ў такт, шкляны звон у далонях і гук, што прылягае да цела, як аксаміт.

Сёняшняе выступленне Георгія Дабро — гэта не толькі ўсеагульна любімыя «Бальзакаўскі ўзрост» і «На працу не пайду», але і прэм'ера апошняй магутнай дыскатэчнай праграмы «Not about love».

Не проста Георгій, а самы актуальны Георгій. Лепшае і новае!

Не прапусці! Інакш пазней давядзецца схлусіць, што вы прысутнічалі.
Усё будзе вельмі добра, а калі не, то дакладна бліскуча!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ну што, вы ўжо паглядзелі першыя тры выпускі шоў «Па500»? Калі не, хутчэй зрабіце гэта!

А мы тым часам мантуем новыя выпускі і рыхтуем яшчэ больш крутых здымак. А падтрымаць нашае шоў можна нават невялікім унёскам у еўра, а можа, і стаць нашым спонсарам! 😄

Мы абяцаем шмат усмешак і добры настрой
Ужо сёння першая лекцыя з цыклу даследчыцы культуры і музеолагіні Алы Сташкевіч ⚡️

📌 15 траўня, 18:30
🎙 «Траўма як наратыў. Як мастацтва гаворыць пра пратэст»

Абавязковая рэгістрацыя

Пагаворым пра тое, як мастацтва выказвае боль і супраціў, фарміруе сімвалы памяці і салідарнасці пасля 2020 года.

А ўжо на наступным тыдні працяг размовы:

📌 19 траўня, 18:30
🎙 «Музеефікацыя калектыўнай траўмы. Дзеля чаго музеі распрацоўваюць наратыў “спрэчнай” памяці?»


Як музеі (у тым ліку — у выгнанні) працуюць з балючым досведам і пераўтвараюць яго ў прастору для дыялогу, памяці і пераасэнсавання?

📸 Перформанс на адкрыцці выставы маладых мастачкі Паўліны Афонінай: «Пабітая нацыя», 2023 год. Архіў Музея Вольнай Беларусі.
🌿 Адкуль пачынаецца памяць? З пахаў, гукаў, старога дома на пагорку…

У гэтую пятніцу запрашаем вас на прэзентацыю мемуарнага рамана Ігорыса Зуеваса «Žalias namas ant kalniuko» 📚

🗓 16 траўня, 18:00
📍 CreateCulture Space
🎟 Уваход вольны


«Колькі сябе памятаю — столькі і пішу. У звычайным жыцці я выкладчык літоўскай мовы і літаратуры, але побач людзі бачаць ува мне паэта і пісьменніка. У 2024-м я здзейсніў мару дзяцінства і самастойна выдаў зборнік вершаў. А «Зялёны дом на пагорку» — мая першая проза. Пасля страты маці мне хацелася захаваць мінулае — так з’явілася гэтая кніга пра дзяцінства, бацькоўскі дом і час, калі сутыкнуліся два стагоддзі.»

«Зялёны дом на пагорку» — гэта кранальная і вельмі асабістая гісторыя пра тое, што нас фарміруе: дом, сям’я, час, успаміны. На вечары аўтар раскажа пра тое, як нараджалася кніга, а таксама падзеліцца сцежкамі свайго тэксту.

👩‍🎨 У сустрэчы таксама прыме ўдзел дызайнерка кнігі Лаўра Джюгіна — сяброўка Ігорыса і су-аўтарка візуальнага вобразу гэтага выдання.

📚 Кнігу можна будзе набыць на месцы — 10 €
☕️ Атмасфера, як заўжды, утульная і адкрытая
2025/05/17 19:02:45
Back to Top
HTML Embed Code: