Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
- Telegram Web
Telegram Web
Під Бахмутом Полк Калиновського поніс втрати. Загинуло 5 бійців.
Білоруси продовжуть боротися за нашу і Вашу Свабоду!
Слава Україні! 🇺🇦
Жыве Беларусь! 🇧🇾
https://www.tgoop.com/belwarriors/2550
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢8👍1🍾1
21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Да якіх мерапрыемстваў можна далучыцца ў Адэсе?

🔹21 траўня (нядзеля)
• Адэса 🇺🇦 13:00, Саборная плошча (шашачна-шахматная пляцоўка)
Сустракаемся, падпісваем паштоўкі для палітвязняў. Прыносьце паштоўкі з сабой, на месцы самастойна размяркуем, каму што падпішам.

🔹22 траўня (панядзелак)
• Адэса 🇺🇦 17:00, Італьянскі бульвар, мурал «Жыве Беларусь»
Афіцыйная акцыя, узгодненая з адміністрацыяй Прыморскага раёна. Можна браць плакаты ў падтрымку палітвязняў.

Да Дня палітвязня валанцёрская служба «Вясны» падрыхтавала ўлётку з варыянтамі дзеянняў салідарнасці. Заклікаем вас раздрукаваць яе і распаўсюджваць на акцыях, а таксама дзяліцца ёю з сябрамі. Тыя, хто атрымаюць улётку, змогуць паўдзельнічаць у розыгрышы кнігі пра Алеся Бяляцкага.
2
❤️ 21 траўня — Дзень палітвязняў у Беларусі. Далучайцеся да акцыі салідарнасці ў Кіеве!

А 15:00 21 траўня збяромся ў беларуска-ўкраінскім хабе «Сустрэча», каб паразмаўляць з былымі беларускімі палітзняволенымі ды напісаць лісты падтрымкі палітвязням, якіх дыктатарскі рэжым утрымлівае за кратамі зараз.

🇺🇦 21 травня в Білорусі відзначають День політв'язнів. Долучайтеся до акції солідарності в Києві!

О 15:00 21 травня зберемося в білорусько-українському хабі «Сустрэча», щоб поспілкуватися з колишніми білоруськими політв’язнями та написати листи підтримки політв’язням, які утримуються за ґратами диктаторського режиму зараз.

15:00, 21 травня
Київ, Єреванська 30
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5
СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗНЯМ!

З інтэрв'ю Радыё Ўнэт:

"...Сярод прысутных быў і лідар Руху Салідарнасці «Разам», Вячаслаў Сіўчык. Ён таксама спрабаваў узняць пытанне прызнання зняволеных палітычнымі, але ж, як ён сам адзначае, падтрымкі яго прапанова не атрымала. ..."

"...нягледзячы на ўсе нашыя высілкі ў дыяспары, пакуль тая сістэма, якая з 9 жніўня 2020 года праводзіць няспынны тэрор і палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзянаў Беларусі яна дастаткова добра працуе інфармацыйна і мы ведаем толькі частку тых палітвязняў, якія сёння ў СІЗА, у турмах, на хіміі, у псіхіятрычных шпіталях. І ў самым лепшым варыянце мы можам назваць лічбу, якая складае толькі траціну рэальнай колькасці палітвязняў на сёння» " ©
слухай цалкам:

https://radiounet.fm/u-adnoj-kalonii-palitvyaznyau-minimum-u-dva-razy-bolsh-chym-u-aficzyjnyh-spisah-vyachaslau-siuchyk-ab-prablemah-padliku-kolkasczi-palitvyaznyau/?fbclid=IwAR1UyES7hqGzA7Fam7j1lDA3Lzv_bXOMyl6wTrCkX1ZuWrSnifV9SyaydcM
4🔥1
Як рэжым Лукашэнкі сьцірае памяць пра Кастуся Каліноўскага

У Менску закрылі бар «Каліноўскі», у Старых Дарогах у прыватным музэі Анатоля Белага зьнік барэльеф у гонар Каліноўскага, на гістфаку БДУ зьнішчылі керамічнае пано Каліноўскага і яго паўстанцаў, у Горадні загадкава зьнік памятны знак у гонар паўстанцаў. Крыніцы Свабоды сьцьвярджаюць, што падчас праверкі бібліятэчных фондаў загадана схаваць глыбока ў архівы ўсе кнігі пра паўстаньне 1863 году і асобу Каліноўскага.

Расказваем, чаму памяць пра антырасейскае паўстаньне 1863 году і яго лідэра становіцца настолькі нязручнай для беларускага афіцыёзу:

🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/e7aGqfLvHeo
🔥1🤬1🤡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Выступ лідара Руха Салідарнасці "Разам" Вячаслава Сіўчыка 9 жніўня 2023 г.
Варшава.
👍2
➡️ Заява Руха Салідарнасці "Разам"
НЕ - АДБЕЛЬВАННЮ РАСЕЙСКАГА ІМПЕРЫЯЛІЗМА!

Расейска-украінская вайна паказала ўсю злачыннасць, агіднасць і нялюдскасць расейскага імперыялізму.

Рух Салідарнасці "Разам" падтрымліваў, падтрымлівае і будзе заўжды падтрымліваць Украіну і змаганне гераічнага ўкраінскага народа за вызваленне акупаваных расейскімі войскамі ўкраінскіх тэрыторый.

Адначасна мы бачым відавочнае адбельванне людабойскага расейскага імперыялізму не толькі з боку краінаў БРІКС ды краінаў, дзе раней з дапамогай Масквы былі ўсталяваныя дыктатуры, але і з боку пэўных сілаў Захада, і нават - з боку часткі ўкраінскага кіраўніцтва.

Гэта праяўляецца, у тым ліку, ў спробах занізіць маштаб генацыду мірнага ўкраінскага насельніцтва, які ажыццяўляюць расейскія войскі, парушаючы ўсе міжнародныя канвенцыі і нормы, -- бо афіцыйная лічба 9 614 чалавек забітымі пасля больш за паўтары гады жахлівай вайны і акупацыі вялікай плошчы ўкраінскіх тэрыторый супярэчыць не толькі рэчаіснасці і здароваму сэнсу, але наўпрост прыводзіць да аналогіі з рэгіянальнымі войнамі на Балканах, дзе, ў адрозненне ад Украіны, пасля апрылюднення лічбы ў 8 000 мусульманаў, якія зрабіліся ахвярамі генацыду ў Срэбніцы, Захадам былі прынятыя імгненныя рашэнні, якія прывялі нават да ўзнікнення новых дзяржаваў.

Адначасна працягваецца пошук "хороших русских" ва Ўкраіне, і гэта пры тым, што толькі праз сваю імперскую палітыку Расейская Федэрацыя можа захавацца, як сучасная турма народаў.

Таму для нас непрымальна, што ў якасці часткі расейскага "Добровольческого корпуса" выкарыстоўваюць пэўныя структуры беларускіх добраахвотнікаў, бо зусім не важна, пад якімі сцягамі - ліберальнымі, кадэцкімі ці нават нацысцкімі, - спрабуюць перабудаваць Расею.

РФ, як дзяржава, мусіць знікнуць, бо Масква плануе знішчэнне не толькі Ўкраіны, але і Беларусі, ды ўсіх іншых краінаў, якія мелі няшчасце ў сваёй гісторыі быць пад акупацыяй расейскіх царскіх ці камуністычных уладаў.

Якраз у інтарэсах імперскай Расеі ва Ўкраіне і адбываецца дыскрымінацыя беларусаў, праводзіцца антыбеларуская інфармацыйная кампанія. Гэтая кампанія мае сваім падмуркам, у тым ліку, мары украінскіх алігархаў атрымаць акцыі беларускіх прадпрыемстваў, якія робяць асноўны ўнёсак у дзяржаўны бюджэт. Практычна інфармацыйнае поле Ўкраіны не звяртае ўвагі на антыбеларускую палітыку нелегітымнага лукашэнкаўскага рэжыму, які ўжо тры гады праводзіць палітыку тэрору і масавых рэпрэсій супраць беларусаў, чым несвядома дапамагае здзяйсненню маскоўскіх планаў на поўнач ад сваёй мяжы, што пярэчыць украінскім нацыянальным інтарэсам.

Беларускі народ чакаюць цяжкія выпрабаванні, якія ён можа прайсці з меншымі ахвярамі, толькі абапіраючыся на ідэі Незалежніцтва, якія патрабуюць і абароны інтарэсаў і правоў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, што вымушаны былі масава ратавацца ў замежжы ад тэрора ў Беларусі.

Таму Рух Салідарнасці "Разам" чарговы раз падтрымлівае адкрыты ліст Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы да прэзідэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ад 4 сакавіка 2022 года. Адсутнасць адказу ўладаў Украіны відавочна сведчыць пра немагчымасць фармавання там у сённяшніх умовах беларускага войска, неабходнасць якога разумее беларуская дыяспара.

Адначасна, Рух Салідарнасці "Разам" цалкам разумее і падтрымлівае беларускіх дабраахвотнікаў, якія змагаюцца і гінуць за Ўкраіну ў вайне са спрадвечным ворагам Беларускай Нацыі - расейскім імперыялізмам.

Беларусь - гэта не лукашэнкаўскія бандыты, якія захапілі ўладу ў краіне, а беларускі народ. Які паняволены, але яшчэ жывы, і працягвае чыніць супраціў расейскім імперыялістам, нават адрэзаны будуемым новым "жалезным занавесам" і гвалтоўна загнаны ў сталінскія часы.

Верым у Адраджэнне і Вызваленьне Беларусі, супрацоўнічаем і падтрымліваем ўсе сілы, якія змагаюцца супраць расейскага імперыялізму.

Свабоду Народам! Свабоду Асобе!
Жыве Беларусь!
Слава Украіне!

Слава Нацыі!

Сустаршыні Руха Салідарнасці "Разам"
Юрый Ляшэнка
Алесь Макаеў
Алена Талстая

25.09.2023 г.
👍2
Forwarded from Альгердава Хата (Альгерд)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Білоруські добровольці відремонтували Пам'ятник Михайлу Жизневському.

Сьогодні, 13.10.2023 у Києві білоруські добровольці з Полку Калиновського і українські активісти відремонтували пам'ятник Герою Небесної Сотні Михайлу Жизневському (загинув 22 січня 2014 на вулиці Грушевського від кулі, випущеної з боку "Беркуту").

Пам'ятник знаходиться на проїзній частині вулиці Грушевського на місці гагибелі Героя України 🇺🇦 і Бєларусі 🇧🇾.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8👍3
"Вядомы беларускі дысідэнт і палітык Вячаслаў Сіўчык адкрыў свой уласны ютуб-канал. Палітык выпускае яго ў фармаце „5 падзей тыдня”, аналізуючы апошнія найважнейшыя з’явы і навіны.

У чарговым выпуску Вячаслаў Сіўчык у тым ліку запрашае на акцыю адзначэння беларусамі ўгодкаў Слуцкага Збройнага Чыну. Акцыя пройдзе ў Варшаве 26 лістапада."©

Слухай у далучаным аўдыёфайле: https://www.racyja.com/palityka/vyachaslau-siuchyk-adkryu-ulasny-yutub-ka/
👍4
Forwarded from Альгердава Хата (Альгерд)
"Жыве Беларусь!" у Сектары "Газа"!
Выхадцы з Беларусі зьнішчаюць метастазы "рускава міра" па ўсім Сьвеце!

Жыве Беларусь! 🇧🇾
Ам Ізраэль Хай! 🇮🇱
Слава Україні! 🇺🇦
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍4
                  ЗВАРОТ
Аргкамітэта па святкаванні
Дня Беларускіх Герояў у Варшаве

Шаноўныя беларусы Польшчы!

Сотні тысячаў беларусаў вымушаныя былі з'ехаць у Польшчу, каб уратавацца ад палітыкі татальнага тэрору і рэпрэсій, якая праводзіцца дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі з сістэмнай маскоўскай падтрымкай. Гэта тэрор – катастрофа для нашай нацыі.

Штодзень арыштоўваюць, катуюць і запалохваюць людзей. Беларускі народ бяспраўны і безабаронны. У гэтых умовах амаль немагчыма ладзіць публічныя акцыі ў практычна акупаванай краіне. За кратамі ў жудасных умовах – тысячы і тысячы палітвязняў.

Мы, беларусы замежжа, не маўчым. Мы ўвесь час праводзім акцыі ў падтрымку вольнай Беларусі.
У 103 гадавіну Слуцкага Збройнага Чына заклікаем да супольнага ўшанавання памяці Герояў, якія загінулі за Незалежную Беларусь, і да салідарнасці  з палітвязнямі.

Далучайцеся да Дня Герояў у Варшаве!

26 лістапада (у нядзелю) а 13:00 у Варшаве на скрыжаванні вуліц Алеі Іерусалімскія і Новы Свят (ul. Nowy Świat 15) пачне фармавацца калона для Марша на Дзень беларускіх Герояў. Будзьма разам!

Калі ласка, прыезжайце ў Варшаву!

Слава Героям беларускага народа!
Слава Героям Слуцкага Збройнага Чына!
Свабоду Беларусі!
Свабоду палітвязням!

Жыве Беларусь!

17.11.2023
👍6
Forwarded from Альгердава Хата (Альгерд)
Друзі! Запрошуємо 26 січня о 17:00 на Марш пам’яті Героя Небесної Сотні, Героя України та Білорусі Михайла Жизневського, який загинув під час кривавих подій на вул. Грушевського 22 січня 2014 р. від беркутівської кулі, а також пам'яті всіх уродженців Білорусі, які загинули у боях за Україну з 2014 р. (наразі відомо про 58 загиблих білорусів)

Марш пройде по тому ж маршруту, як і 10 років тому, коли ми проводжали в останній шлях нашого Героя-білоруса в день його народження 26 січня 2014 року.

Розклад заходу:
17:00-17:40 — Збір учасників на Михайлівській площі біля пам’ятника княгині Ользі та міні-віче.
17:40 — Рух учасників за маршрутом: Михайлівська площа – Софіївська площа – Театральна площа – вул. Хмельницького – Хрещатик – Європейська площа – народний меморіал Жизневському на вул. Грушевського (навпроти входу в стадіон «Динамо»).
18:40 — Вшанування пам’яті Михайла Жизневського біля народного меморіалу Жизневському, вшанування пам'яті всіх уродженців Білорусі, які загинули у боях за Україну з 2014 року.
20:00 — Закінчення заходу.

У разі повітряної тривоги всі учасники будуть проведені до найближчого укриття — метро Майдан Незалежності.

Посилання на подію Маршу (👥)

Всі довідки за номером:
(099) 057-93-61 (Олег)
(063) 897-35-58 (Ірина)

За нашу і вашу Свабоду!

Слава Україні! 🇺🇦
Жыве Беларусь! 🇧🇾
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍43
Вячаслаў Сіўчык у студыі "Meet":

"Чаму Лукашэнка не стаў праеўрапейскім палітыкам, калі меў такую магчымасць? Якія памылкі дапусціла апазіцыя на пачатку змагання з дыктатурай? І які план у рэжыма Пуціна на Беларусь? Пра гэта і не толькі ў новым выданні "Meet" з Тэцянай Іваньскай. Госць праграмы – адзін з першых палітвязняў у гісторыі сучаснай Беларусі, лідар Руху салідарнасці "Разам" Вячаслаў Сіўчык."

https://youtu.be/8IUI-Sj9y2g?si=2Rua06PiUBaK-AXo
👍4
"Пяць падзеяў мінулага тыдня" ад Вячаслава Сіўчыка:
- дзень народзінаў Міхася Ткачова;
- выбары ў Партугаліі і "правы курс" Еўропы;
- сустрэча прэзідэнтаў Польшчы і Літвы на вайсковых вучэннях;
- акцыі, што адбыліся 6 сакавіка ў Варшаве;
- Яна Палякава: 15 год з дня загібелі.

- Запрашэнне на святкаванне Дня Волі ў Варшаве: 24 сакавіка, plac Trzech Krzyży, 13:30.

Слухайце, каментуйце, пашырайце, падтрымлівайце дзейнасць канала!

Жыве Беларусь!

https://youtu.be/1sgTgQD1oj0?si=0bPAcWkApc3sDmYL
👍3💩1
Дзякуй, "Хартыя"!
"У варшаўскім касцёле Святога Аляксандра адбудзецца вечарына памяці беларускага добраахвотніка Мікалая «Эстонца» Ільіна, які загінуў на вайне ва Украіне чатыры гады таму.

Памятнае мерапрыемства адбудзецца заўтра (13 ліпеня), а 14:00.

Адрас: Варшава, касцёл Святога Аляксандра на плошчы Трох крыжоў."

https://charter97.org/be/news/2024/7/12/602619/
2😁1
Forwarded from Альгердава Хата (Альгерд)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾27 ліпеня. З Днём Незалежнасьці Беларусі!
Так, менавіта сёньня, 27 ліпеня, 34 гады з дня падпісаньня Дэкларацыі Незалежнасьці Беларусі (27 ліпеня 1990 Вярхоўны Савештт БССР падпісаў Дэкларацыю пра Дзяржаўны суверэнітэт БССР). І менавіта гэтая дата з 1991 была афіцыйным Сьвятам - Днём Незалежнасьці Беларусі, пакуль у 1996 годзе Лукашэнка праз незаконны "рэферэндум" не перанёс гэтае сьвята на 3 ліпеня (дзень вызваленьня Менску ад нацыстаў), які да незалежнасьці Беларусі не мае ніякага дачыненьня!

Але, мы, працягваем сьвяткаваць нашае законнае Сьвята 27 ліпеня!

Таму, са Сьвятам, беларусы!
Беларусь будзе Вольнаю ад рашызму!
Жыве Беларусь! 🇧🇾
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8👍2
Да дня Волі запрашаем вас на падзею:
"Білорусь сьогодні: виклики, перспективи та міжнародна позиція в умовах війни"

Падзея пройдзе ў Львове ва Украінскім каталіцкім універсітэце і будзе складацца з дзвюх панэльных дыскусій, дзе гісторыкі, аналітыкі і палітолагі абмяркуюць мінулае і будучыню ўкраінска-беларускіх адносін.

Арганізатары: БФ «Вільна Білорусь» і ПОЛІТклуб УКУ.

📍 Де? Світлиця К2

📅 Коли? 26 березня

Посилання на реєстрацію 👇

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSetP2xmgONK8mvCTcX5L1RWhuNq1n0c5tshxflVudtcqyFtdQ/viewform
👍1
25 сакавіка беларусы адзначаюць 107-ую гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі!

24 сакавіка ў 18:00 запрашаем у «Дом Вольнай Беларусі» ў Львове. Напярэдадні свята зможам сустрэцца і ўспомніць падзеі тых дзён.

25 сакавіка ў Ірпені адбудзецца ўрачыстае ўсталяванне мемарыяльнай дошкі беларускаму герою Змітру Тэрору Апанасовічу, які аддаў сваё жыццё за нашу з вамі свабоду.
Таксама будзе арганізавана імпрэза да Дня абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Далучайцеся!
Слава Героям!
Жыве Беларусь!
👍1
2025/10/17 00:47:41
Back to Top
HTML Embed Code: