Telegram Web
Forwarded from Volnyja
Запрашаем на шчырую размову з Рыгорам Астапенем і Volnyja Talk пра беларускія матэрыяльныя каштоўнасці!
зарэгістравацца

Рыгор Астапеня – заснавальнік Цэнтра новых ідэй, апякун ініцыятывы Maldzis, палітолаг і вядучы Youtube-канала “Гэта топ!”. Падчас анлайн-размовы Рыгор раскажа:
Як і чаму Беларусь стала сусветным лідарам па колькасці страчаных культурных артэфактаў
Навошта беларус_кам вяртаць свае матэрыяльныя каштоўнасці
Як ініцыятыва Maldzis вяртае нацыянальную спадчыну.

Прыходзьце і задавайце пытанні Рыгору самі! Гэта магчымасць разам парэфлексіраваць, падзяліцца думкамі і абмеркаваць сапраўдныя беларускія каштоўнасці.

Умовы ўдзелу
📅 9 ліпеня, 18:00 па Варшаве (19:00 па Мінску)
💻Сустрэча адбудзецца ў Zoom. Вы можаце прымаць удзел з любой кропкі свету, у тым ліку з Беларусі.
❗️Для ўдзелу просім зарэгістравацца: https://airtable.com/appjrDbfoFWpNCEUV/pagv0rgf1Frorsy8k/form
Спасылка на анлайн-сустрэчу будзе выслана адміністратаркай пасля запаўнення анкеты.
🎟 Удзел у вэбінары за данат ад €5 – мерапрыемства дабрачыннае, а ўсе грошы пойдуць на дапамогу Вольным і дзейнасць ініцыятывы Volnyja.
🥷На сустрэчы можна прысутнічаць пад псеўданімам і без відэа/аўдыё для вашай бяспекі.

Далучайцеся да мерапрыемства і адначасова падтрымлівайце Вольных!

ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА
6
Forwarded from MALDZIS
⚡️ Упершыню арганізуем Летнюю школу для тых, хто працуе з культурай, медыя, артам, спадчынай ці ідэнтычнасцю!

Калі?
З 21 ліпеня да 7 верасня 2025 года!

Што будзе?
🔵16 лекцый і практыкумаў: ад культурнай дыпламатыі да сторытэлінгу і праектнага менеджменту.
🔵Экспертныя сесіі з Рыгорам Астапенем, Максімам Жбанковым, Воляй Чайкоўскай, Настай Роўдай, Мікітам Монічам ды іншымі.
🔵Праектная праца — ты ці ваша каманда распрацуеце ўласную актыўнасць, якая будзе рэалізавана ў межах фестывалю MALDZIS.

Хто можа ўдзельнічаць?
Маладыя людзі да 30 гадоў, якія…
🟣маюць праекты ў сферах палітыкі ідэнтычнасці і медыя, культуры і мастацтва;
🟣навучаюцца на адпаведных напрамках;
🟣проста цікавяцца беларускай ідэнтычнасцю і хочуць знайсці сваё месца ў ёй.

☑️ Удзел магчымы індывідуальна або камандай да 3 чалавек.

Візавая падтрымка не аказваецца.

Дэдлайн: 23:59 (CET) 16 ліпеня 2025

📎 Падрабязнасці

📌 Рэгіструйся тут
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5👍1🔥1
Сёння дропнулі навіну пра “Вялікае мастацтва артылерыі”.

Гэтаю кнігу — як і Трэці Статут, кнігу Сімяона Полацкага, Радзівілаўскую карту ВКЛ і карту Няпрэцкага — можна будзе пабачыць на Фестывалі Мальдзіса. Праграма тут.

А ўвечары выйдзе “Гэта топ!”, тут можна падпісацца.
23🔥8👍1
2025/11/07 07:44:42
Back to Top
HTML Embed Code: