Англа-беларускае таварыства сардэчна запрашае на традыцыйнае сьвяткаваньне Міжнароднага дня роднай мовы.
Будзем рады, калі вы далучыцеся і прачытаеце любімыя творы паэзіі і прозы на беларускай і іншых мовах.
У рамках праграмы прагучаць масленічныя песні ў выкананні нашага мясцовага спеўнага гурта “Вір”, пасля чаго адбудзецца пачастунак.
Уваход бескаштоўны, але вітаюцца ахвяраваньні Англа-беларускаму таварыству.
Апасля, а 17.30 у Царкве Сьвятога Кірылы Тураўскага і ўсіх сьвятых заступнікаў беларускага народу адбудзецца служба.
Калі: cубота, 1 сакавіка 2025, 14.30-17.30
Дзе: Marian House, Holden Avenue, London N12 8HY
ZOOM: link
Meeting ID: 884 6865 2168
Passcode: 986647

Выстава “In The Space Between Words” у Copeland Gallery, Лондан
12–16 сакавіка 2025 года ў Copeland Gallery адбудзецца выстава “In The Space Between Words”, якая збярэ 25 мастакоў з Усходняй Еўропы. Куратаркі праекта – Зула Рабікоўска і Вера Гаджыйска – прапануюць пераасэнсаваць, як гісторыя, памяць і ідэнтычнасць фармуюць сучаснае ўспрыманне гэтага рэгіёна.
Сярод удзельнікаў – две беларускія мастачкі, Кацярына Кузьмічэва і Марыя Гвардзейцава, якія падымаюць у сваіх працах тэмы урбаністыкі, памяці, прыналежнасці і асабістай трансфармацыі.
• Кацярына Кузьмічова (“Betonium”) даследуе ўплыў савецкай мадэрністычнай архітэктуры на фармаванне ідэнтычнасці і калектыўнай памяці, выкарыстоўваючы фатаграфію і відэа. Яе праца “Social Body Performance” паказвае ўзаемадзеянне цела з гарадской прасторай, акцэнтуючы ўвагу на ўплыве урбаністыкі на індывіда.
• Марыя Гвардзейцава (“The Adoration of the Mystic Goat”) праз мультымедыйную інсталяцыю з люстэркамі, вокнамі і фатаграфіямі разважае пра пераменлівасць ідэнтычнасці. Яе работа закранае тэмы страты радзімы і пошуку новай культурнай прыналежнасці пасля адмовы ад беларускага грамадзянства.
Адкрыццё выставы – 13 сакавіка, 18:00 – 22:00.
Месца: Copeland Gallery, 133 Copeland Rd, London SE15 3SN.

Forwarded from Skaryna Library and Museum
Гуканьне Вясны ў Лёндане
⏰ Калі: cубота, 22 сакавіка 2025, пачатак а 14:00
📍Дзе: сад Скарынаўскае бібліятэкі, 37 Holden Road, London, N12 8HS
Вясна ў старажытных беларусаў была пачаткам каляндарнага году. Яны адзначалі гэты час песьнямі і карагодамі, зьбіраючыся на ўзгорках, каб пагукаць вясну і растапіць зямлю ад зімовага сну.
Запрашаем вас і вашыя сем’і далучыцца да старажытнай беларускай традыцыі сьвяткаваньня надыходу вясны разам з гуртом “Вір”: будзем сьпяваць, майстраваць птушак, вадзіць карагоды і ладзіць гульні для дзяцей і дарослых. Таксама ў праграме майстар-кляса па сьпевах ад фальклярысткі Эвеліны Шчадрыной.
🥐🍹Апранайцеся ў народныя строі, прыносьце з сабой каляровыя стужкі, каляровую паперу і нажніцы, ежу і пітво.
Будзем сустракаць і ўшаноўваць вясну разам!
#сустрэчыўскарынаўцы

Сябры, заклікаем далучыцца да акцыі, прысвечанай Дню Волі, арганізаванай НДА ‘Index on Censorship’.
⏰Аўторак, 25 сакавіка, 13:00-14:00
📍”Амбасада” Беларусі, 6 Kensington Ct, Лондан W8 5DL
У знак салідарнасці з тымі, хто знаходзіцца за кратамі, падчас акцыі прадстаўнікі беларускай дыяспары зачытаюць лісты ад палітвязняў і палітвязынак.
Мы таксама запрашаем вас напісаць імёны зняволеных журналістаў, артыстаў, праваабаронцаў і іншых палітвязняў ля “амбасады” — як напамін і ім, і рэжыму, што яны не забытыя.
Дэталі: тут
Жыве Беларусь!

Forwarded from NADZEYA: INFO Belarus in UK
Мастацкі фільм "Пад шэрым небам" беларускай рэжысёркі Мары Тамковіч пакажуць у Брытаніі
Фільм натхнёны рэальнай гісторыяй беларускіх журналістаў Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай, якая была арыштаваная ў лістападзе 2020 года і дагэтуль адбывае 8 гадоў зняволення.
Расклад паказаў:
London, Barbican, 25.03, film + ScreenTalk with director Mara Tamkovich. Квіткі
Hull, 11.03
Квіткі
Birmingham, 27.03
Квіткі
Leeds, 6.04
Квіткі
Newcastle, 17.04
Квіткі
Nottingham, 29.04

www.barbican.org.uk
Under The Grey Sky + ScreenTalk with director Mara Tamkovich | Barbican
After a Belarusian journalist is arrested for livestreaming the government’s crackdown on peaceful demonstrations, she and her husband are forced into a fight against an inhumane regime.
Адзначэньне Дня Волі, 107-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці БНР,
гэту суботу 29.03 14:00, Лондан
ЗБВБ запрашае на ўрачыстую акадэмію ў гонар 107-х угодкаў абвяшчэньня незалежнасьці
Беларускай Народнай Рэспублікі.
КАЛІ: суботу 29 сакавіка 2025, 14:00-aй
ДЗЕ: Беларускі Дом, 52 Penn Road, London, N7 9RE
ZOOM: link
падчас якой таксама адбудуцца ўручэньні Мэдалёў Ордэну Пагоні ад імя
Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
ГАЛОЎНЫЯ ПУНКТЫ ПРАГРАМЫ:
-- «Замацаваньне абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі 25 Сакавіка 1918 – у першых кроках ўлады БНР як незалежнай Беларусі» (старшыня ЗБВБ Мікалай Пачкаеў);
-- Уручэньне Мэдалёў Ордэну Пагоні Беларускай Народнай Рэспублікі др-у Алану Флаўэрсу і сп. Сяргею Пяткевічу
Пасьля ўрачыстае акадэміі адбудзецца прыняцьцё

З Днём волі, сябры!
25 сакавіка 1918 года была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка, дзякуючы якой пачаўся новы этап нашай гісторыі і стала магчымай незалежная, суверэнная Беларусь.
Нягледзячы на стагоддзі прыгнёту і ўпартыя спробы нас знішчыць, мы жывём! Нягледзячы на рэпрэсіі дыктатарскага рэжыму, які спрабуе знішчыць нашую волю, мы трымаемся і падтрымліваем адно аднаго.
Беларусь жыве, пакуль ёсць мы. І будзе жыць вечна!

15 красавіка спаўняецца 10 год з дня сьмерці айца Аляксандра Надсана – беларускага грэка-каталіцкага сьвятара, Апостальскага візытатара для беларусаў-каталікоў замежжа, гісторыка, аднаго з стваральнікаў і шматгадовага дырэктара Скарынаўскае бібліятэкі -- чалавека, якога называлі духоўным лідарам нацыі і “беларусам нумар адзін”.
Велізарны духоўны, навуковы і грамадзкі даробак айца Надсана яшчэ доўга будуць асэнсоўваць гісторыкі, а для беларускай супольнасьці і сяброў Беларусі ў Брытаніі плён ягонай працы найлепш бачны ў працягу і разьвіцьці сталага асяродку беларускае культуры ў Лёндане – бібліятэкі імя Ф. Скарыны і царквы сьвятога Кірылы Тураўскага.
У суботу 12 красавіка 2025 беларуская царква запрашае вас разам з намі ўшанаваць памяць айца Аляксандра. Памінальная служба ў царкве пачнецца а 17.30. Памінаньне з супольнай вячэрай пройдзе ў Марыян-Гаўзе пасьля службы. Тыя, хто хоча далучыцца, могуць прыносіць віно і стравы (толькі вегетарыянскія) да стала.

Расклад на Cьвяты Тыдзень і Вялікдзень, 13-20 красавіка 2025, Беларуская Царква, Лондан
- Вербная Нядзеля - 13 красавіка 10:30 - будзе Боская літургія з блаславеньнем вербаў.
- Вялікая Пятніца - 18 красавіка 17:30 - плянуецца традыцыйная служба пахавання Хрыста з вынасам Плашчаніцы.
- Вялікодная служба па-беларуску - субота 19 красавіка 20:00 - пачнецца, як звычайна, з працэсіі. Прыносьце хлеб, яйкі, сыр і мяса для асьвячэньня, а таксама ежу і напоі для супольнага пачастунку пасьля службы.
📍ДЗЕ: St. Cyril of Turau Belarusian Catholic Church, Marian House, Holden Ave, N12 8HY, London

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
✊Amnesty International збірае подпісы ў падтрымку Насты Лойка
Нагадаем, у чэрвені 2023-га году ў Мінскім гарадскім судзе палітзняволенай прызначылі 7 гадоў калоніі за падрыхтоўку даклада «Пераслед анархістаў, антыфашыстаў, левых і сацыяльных актывістаў у Беларусі» (2017-жнівень 2018 года). У ім нібыта даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.
Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці і пазіцыя самой Насты невядомыя.
Amnesty International Polska збірае подпісы ў падтрымку Насты — іх хочуць перадаць кіраўніку МЗС Польшчы, каб ён узнімаў пытанне вызвалення беларускай палітзняволенай на міжнароднай арэне.
Падпісаць петыцыю па спасылцы

☀️Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!
Сябры, заклікаем падтрымаць традыцыйны збор, арганізаваны праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», у які ўваходзяць Фонды BYSOL, By_Help, «Краіна для Жыцця» і Dissidentby.
Калі адзін з бацькоў апынаецца за кратамі, а другі вымушаны ратавацца за мяжой, пакутуюць у першую чаргу дзеці.
Сёння сотні сем'яў палітвязняў жывуць у эміграцыі, сутыкаючыся з фінансавымі і побытавымі праблемамі. Іх дзеці пазбаўленыя свайго дому, сувязяў і часцяком самага неабходнага.
На што зазвычай ідуць сабраныя сродкі?
– Экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры – Адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.; – Спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол – Рыштунак для гульняў і спорту: мячы, красоўкі, самакаты, ровары і г.д.
❗️Падтрымаць па спасылцы ТУТ

У чацьвер 24 красавіка ў Лёндане можна будзе паглядзець паўнамэтражны дакумэнтальны фільм, які прадстаўляў Сынгапур два гады таму на Вэнэцыянскім біенале — Talking Leaves рэжысэркі Шубігі Рао.
Пасьля фільма адбудзецца кароткая дыскусія аб ролі дыяспары ў захаваньні культурнай спадчыны. Арганізатары абралі нашую бібліятэку як прыклад шматгадовай працы і станоўчай практыкі ў гэтай справе.
Фільм Ш. Рао — пра гістарычную памяць, пра нішчэньне культурных здабыткаў як інструмэнт генацыду і іх ратаваньне як сродак супрацьстаяць разбурэньню. У ім няма гвалту, але ёсьць багата спакойнай, мэдытаўнай адвагі тых людзей, якія ратуюць і аднаўляюць культурныя здабыткі.
Фільм зьняты збольшага на балканскім матэрыяле, але тэматычна ён вельмі рэлевантны для нас, беларусаў, і ў тым ліку — брытанскіх беларусаў. Калі вы ў Лёндане, далучайцеся:
https://www.eventbrite.co.uk/e/talking-leaves-uk-premiere-discussion-tickets-1299781213599

Eventbrite
Talking Leaves: UK premiere + discussion
Shubigi Rao’s Talking Leaves (Singapore's participation in the Venice Biennale, 2022) + discussion with Ihar Ivanou and Misha Zakharov
Дапаможам мастачке, якая стварае партрэты палітвязняў
і шмат год жыве з ракам.
Ксіша Ангелава стварыла больш за 1100 партрэтаў палітвязняў, якія ператварыліся ў выставу «Мартыралог Беларусі»
Упершыню Ксіша захварэла на анкалогію ў 2011 годзе, перанесла шэраг аперацый. У тым ліку выдаленне малочных залоз і жаночых органаў. Але гэта не канец: патрэбна яшчэ адна аперацыя на страваводзе.
‼️Зараз ёй патрэбна аперацыя, але з-за чэргаў у Польшчы яе запісалі на 2026 год. Яе дыягназ ня можа чакаць, і адзіны спосаб паскорыць лячэнне – прайсьці кансультацыю платна.
Вашая дапамога дазволіць таксама набыць лякарствы, аплаціць жыллё і ежу для Ксішы і яе дачкі.
👉Дапамагчы ТУТ
Дзякуй вялікі! 🤍❤️🤍

Дарагія беларусы і беларускі Лондану!
Эвеліна Шчадрына, педагог з 20-гадовым досьведам выкладаньня фальклору і мастацкай рэканструкцыі народных сьвятаў і абрадаў, запрашае вас на майстар-класу па сьпевах купальскіх песень.
На сустрэчы вы:
🌺 пагаворыце пра пра адметнасьці купальскай сьпеўнай традыцыі рэгіёнаў Беларусі;
🌺папрацуеце з дыханьнем і вызваленьнем гуку пры голасным выкананьні песень;
🌺 праслухаеце аўтэнтычныя ўзоры купальскіх песень і развучыце некаторыя з іх;
🌺 атрымаеце якасную гукатэрапію ад сумеснага выкананьня песень летняга сонцастаяньня, што спрадвеку практыкавалі нашыя продкі.
Запісацца на майстар-клас:
WhatsApp ±447780458500
IM @evelina_shchadryna
FB Evelina Shchadryna

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі
📆 26.05, 12:00-13:30
📍10 Downing Street
21 траўня адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. У гэты дзень чатыры гады таму ў турме загінуў ад катаванняў актывіст Вітольд Ашурак. Спіс ахвяраў, закатаваных рэжымам, расце. Кожны, каго сёння трымаюць у беларускай турме, можа не дажыць да волі.
Неабходна трымаць вызваленне палітвязняў тэмай нумар адзін. Далучайцеся да акцыі, каб зрабіць свой унёсак у гэтую важную справу.
Разам!

Да традыцыйнага сьвяткаваньня Купальля ў садзе бібліятэкі (занатуйце дату: субота, 28 чэрвеня, 16.00-22.00) засталося блізу месяца – час рыхтаваць свае народныя строі.
А для натхненьня раім паглядзець перадачу Белсат History з сэрыі "Нітка Зорка", у якой Кацярына Ваданосава расказвае пра Калінкавіцкі строй, «адзін з самых багата аздобленых і элегантных народных строяў Беларусі». У перадачы ідзе гаворка й пра экспэдыцыю Вацлава Ластоўскага ў 1928 годзе, арыгінальны альбом здымкаў зь якой захоўваецца ў нашай бібліятэцы. На Купальлі можна будзе набыць уласны асобнік перавыдадзенага альбому.
#СкарынаўкаРаіць

YouTube
Чаму Масква засакрэціла вынікі экспедыцыі Ластоўскага 1928 года? / Майстэрня Кацярыны Ваданосавай
Калінкавіцкі строй – адзін з самых багата аздобленых і элегантных народных строяў Беларусі.
Ён зачароўвае пышнасцю кашуль, вытанчанасцю арнаментаў і дасканалымі тэкстыльнымі тэхнікамі. Але што робіць яго сапраўднай вяршыняй народнага касцюма?
Як выглядаў…