Telegram Web
Как защитить ребенка от сексуализированного насилия?

Специально для Службы «Одно Окно» в честь Международного Дня защиты детей, который отмечается 1 июня, опытная психологиня, специалистка по работе с насилием, подготовила важный и полезный текст для родителей — рекомендации «Как говорить с детьми о сексуализированном насилии и его профилактике».

🌐 Полный текст вы найдете на нашем сайте

📷 Instagram|💬 Facebook
📝 Дзен
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
«Важна, каб голас беларусаў чулі ў еўрапейскіх гарадах»

Намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка выступіў у Гданьску на акцыі, прысвечанай беларускім палітзняволеным. У акцыі ўзялі ўдзел дзясяткі беларусаў.

Павел Латушка звярнуў увагу польскай грамадскасці на сітуацыю ў Беларусі, дзе рэжым працягвае рэпрэсіі супраць беларусаў, дзе ў турмах утрымліваюцца тысячы палітзняволеных, ліквідаваныя ўсе апазіцыйныя палітычныя партыі і незалежныя СМІ.

Прадстаўнік Кабінета падзякаваў польскім уладам і польскаму грамадству за тое, што яны аказваюць падтрымку беларусам у гэты складаны момант.

«Важна, каб голас беларусаў чулі ў еўрапейскіх гарадах. Мы, беларусы, не спыняем сваю барацьбу за свабодную, незалежную, еўрапейскую Беларусь. Сімвалічна, што сёння мы сабраліся ў Гданьску, які вядомы ва ўсім свеце сваёй гісторыяй салідарнасці. Салідарнасць з боку Еўропы для нас зʼяўляецца найважнейшым фактарам падтрымкі ў час барацьбы за свабоду і незалежнасць», – падкрэсліў Латушка.

У Еўрапейскім цэнтры салідарнасці прайшла сустрэча з Паўлам Латушкам, на якой ён адказаў на пытанні аб планах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, будучай дзейнасці ў Каардынацыйнай Радзе, праінфармаваў аб сітуацыі на мяжы Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй, аб прычынах дзеянняў рэжыму, накіраваных на дэстабілізацыю сітуацыі, як на мяжы, так і ўнутры еўрапейскіх краін, і аб магчымых кроках дэмсіл Беларусі, каб не дапусціць атаяснення беларусаў з рэжымам.

Павел Латушка распавёў аб кроках, якія робіць каманда НАУ па прыцягненні Лукашэнкі і яго памагатых да адказнасці, і перспектывах дасягнення гэтай мэты.

«Дыяспара сёння можа адыграць яшчэ больш важную ролю ў прыцягненні ўвагі еўрапейскай грамадскасці да сітуацыі, якая развіваецца ўнутры Беларусі, да пагроз, якія ажыццяўляюць рэжым Лукашэнкі і Крэмль у дачыненні да незалежнасці Беларусі і існавання беларускага народа», – адзначыў Латушка.

@CabinetBelarus
Сусветна вядомыя інтэлектуалы падпісалі адкрыты ліст у падтрымку Беларускага даследчага ўніверсітэта

Сярод іх – Святлана Алексіевіч, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры, Наталля Пінчук, жонка палітвязня, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага, Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР, Стэфан Эрыксан, былы амбасадар Швецыі ў Беларусі, Адам Міхнік, галоўны рэдактар Gazeta Wyborcza і інш.

«Мы, нiжэйпадпiсаныя, лiчым, што свабоднае распаўсюджванне ведаў, адсутнасць iдэалагiчных абмежаванняў у навуковых даследаваннях i права нацыi на адукацыю на роднай мове з'яўляюцца асноватворнымi элементамi чалавечага i грамадскага развiцця, таму выступаем за стварэнне i рэгiстрацыю Беларускага даследчага ўніверсітэта ў рамках ЕС і заклікаем палітыкаў краін ЕС, а таксама фонды, якія займаюцца такімі справамі, наладзіць цеснае супрацоўніцтва з камандай стваральнікаў у справе заснавання і фінансавай падтрымкі гэтага праекта», – адзначаецца ў лісце.

Сярод замежных вучоных, якія падтрымалі гэты заклік, – Томас Бон (Justus Liebig University Giessen), Марсі Шор і Джэйсан Стэнлі (Yale University), Дэвід Марплз (University of Alberta), Курт Вулхайзер (Boston College), Стыв Фулер (University of Warwick) і інш. Сярод беларускіх – Андрэй Вардамацкі, Віктар Шадурскі, Павел Церашковіч, Вольга Шпарага і інш.

Свае подпісы пад лістом таксама пакінулі прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык і яе намеснік, кандыдат філасофскіх навук Павел Баркоўскі.

Аліна Коўшык: «Запрашаю вас паставіць свой подпіс у падтрымку шляхетнай і вельмі практычнай ідэі, мары шматлікіх пакаленняў беларусаў! Вы можаце падпісаць адкрыты ліст да канца чэрвеня 2024 года. Падтрымайце заснаванне сапраўднай беларускай навуковай і навучальнай установы! Гэта наша будучыня!»

@CabinetBelarus
Ціск на рэжым, падтрымка мабільнасці беларусаў, канферэнцыя па дэмакратычным транзіце – галоўнае пра візіт Ціханоўскай у Партугалію

Падчас працоўнага візіту беларуская лідарка правяла шэраг сустрэчаў. Распавядаем галоўнае:

📌 Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Партугаліі Луішам Мантэнегру, старшынёй камітэту Concordia Жазэ Мануэлем Барозу, міністрам замежных справаў Паўла Ранжэлям.

З кіраўніцтвам краіны беларуская лідарка абмеркавала пытанні:
▪️абмежавання рэжыму ў гандлi калiйнымi угнаеннямi;
▪️падтрымкі беларусаў Партугаліі і рэлакаванага бізнесу;
▪️супрацоўніцтва з краінамі Глабальнага Поўдня
▪️дзеянняў міжнародных арганізацыяў па вызваленні палітвязняў;
▪️інструментаў для ціску на рэжым;
▪️канферэнцыі па дэмакратычным транзіце ўлады;
▪️супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях у Еўрасаюзе і не толькі;
▪️супрацоўніцтва ў культурнай сферы.
Роля нацыянальных парламентаў у вырашэнні праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні

6–7 чэрвеня пройдзе канферэнцыя ПАРЕ «Люксембургскія рашэнні» – мерапрыемства высокага ўзроўню, арганізаванае ў супрацоўніцтве з Палатай дэпутатаў Вялікага Герцагства Люксембург, з удзелам прэзідэнта Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы Тэадора Русопуласа і лідаркі беларускіх дэмакратычных сіл, кіраўніцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святланы Ціханоўскай.

У канферэнцыі таксама возьмуць удзел намеснік кіраўніцы Кабінета Валер Кавалеўскі, прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Кабінета Аліна Коўшык, кіраўнік Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі Уладзімір Астапенка, дарадцы Офіса Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька і Таццяна Шчытцова і інш.

Мэта канферэнцыі – падтрымаць намаганні дэмакратычных сіл Беларусі ў вырашэнні праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні.

Мерапрыемства з'яўляецца працягам прынятага ў чэрвені 2023 года даклада ПАРЕ, аўтарам якога з'яўляецца Поль Галь. Адной з мэт гэтага даклада быў пачатак дыскусіі аб ролі ўлад краін-чальцоў Асамблеі, у тым ліку створанага Міжнароднага парламенцкага Альянсу «За дэмакратычную Беларусь», у падтрымцы рэкамендацый, якія змяшчаюцца ў рэзалюцыі ПАРЕ 2499 (2023).

Нагадаем, у рэзалюцыі 2499 (2023) Асамблея разгледзела праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы ў выгнанні, і прапанавала шэраг рашэнняў, якія павінны быць рэалізаваны дзяржавамі-сябрамі Рады Еўропы.

Валер Кавалеўскі: «Забеспячэнне свабод і правоў беларусаў за мяжой – адзін з пастаянных прыярытэтаў дзейнасці Кабінета. Кожны беларус і беларуска ў замежжы сутыкаецца з цэлым наборам праблем: легалізацыя, праязныя дакументы, адукацыя па-беларуску, захаванне нацыянальнай ідэнтычнасці, прафесійнае развіццё. Мабільнасць грамадзян Беларусі – атрыманне віз, перасячэнне мяжы з кранамі Шэнгена – таксама пастаянны выклік для нас. Канферэнцыя ў Люксембургу дае каштоўную магчымасць абмеркаваць з міжнароднымі партнёрамі рашэнні гэтых праблем»

@CabinetBelarus
Прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці павысіць узровень бяспекі ў Еўропе

«Ёсць такі выраз: elephant in the room. І гэты слон нікуды не сыдзе, калі з ім нічога не рабіць. Ён разграміць гэты пакой і растопча жыхароў. Гэты слон – Расія. І яна ўжо ў нашым пакоі, у Еўропе. Але ёсць і яшчэ адзін выраз: eat the elephant piece by piece. І рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, галоўны хаўруснік Расіі, – гэта менавіта той кавалак, з якога трэба пачаць есці слана, калі мы хочам выгнаць яго з пакою. І які Еўропе дакладна па зубах», – адзначыў намеснік кіраўніцы Кабінета Павел Латушка падчас удзелу ў 10-ай Міжнароднай еўрапейскай канферэнцыі ў Гданьску.

Разам з ім удзел у дыскусійнай панэлі «Постаці новай Еўропы» ўзялі дырэктар Еўрапейскага цэнтра салідарнасці ў Гданьску Базыль Керскі, дырэктар польскага офісу Фонда Конрада Адэнаўэра Давід Грэгош, сустаршыня дэпутацкай групы Вярхоўнай Рады Украіны па міжпарламенцкіх сувязях з Польшчай Мікола Княжыцкі, намесніца галоўнага рэдактара часопіса «Новая Усходняя Еўропа» Івона Рэйхардт.

Павел Латушка падкрэсліў: «Пытанне адсутнасці стратэгіі ў дачыненні да Беларусі і ў 2020 годзе, і сёння – ключавое для будучых перспектыў Беларусі і беларусаў у ЕС. Нам вельмі важная салідарнасць і сімвалічна, што гэтае слова мы вымаўляем сёння ў Гданьску – горадзе, які з'яўляецца калыскай салідарнасці».

Асноўны тэзіс, які выказвалі замежныя ўдзельнікі дыскусій, прадстаўнікі польскага і ўкраінскага бакоў, грунтуецца на падтрымцы Украіны, якая змагаецца за сваю тэрытарыяльную цэласнасць супраць агрэсара, і дэмакратычнай Беларусі, народ якой змагаецца і церпіць ад гвалту і рэпрэсій.

Таксама ў Гданьску Павел Латушка меў кароткую сустрэчу з прэзідэнткай горада Аляксандрай Дулькевіч. Прэзідэнтка Гданьска запрасіла Паўла Латушку на асобную сустрэчу, падчас якой плануецца абмеркаваць праблемы беларусаў, якія пражываюць у гэтым горадзе. Дамовіліся падрыхтаваць пытанні і накіраваць іх загадзя, каб сустрэча мела найбольшы плён.

Акрамя таго, Павел Латушка сустрэўся з чальцом групы Сейма Польшчы па супрацоўніцтве з дэмакратычнай Беларуссю Яцэкам Карноўскім, з якім дасягнута дамоўленасць аб сустрэчы з прадстаўнікамі парламенцкай групы ў Варшаве.

@CabinetBelarus
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Павел Латушка ўзяў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды 35-й гадавіны першых свабодных выбараў у Польшчы

Намеснік кіраўніцы Кабінета быў запрошаны на мерапрыемствы Еўрапейскім цэнтрам салідарнасці. Яны прайшлі каля сусветнавядомай суднаверфі ў Гданьску.

Ва ўрачыстасцях браў удзел лідар «Салідарнасці», экс-прэзідэнт Польшчы Лех Валенса. У размове з Паўлам Латушкам ён выказаў словы падтрымкі беларусам, якія не спыняюцца ў сваёй барацьбе, і адзначыў, што верыць у перамогу дэмакратыі над тыраніяй.

Падрабязней – на канале Паўла Латушкі.

@CabinetBelarus
2024/06/05 00:34:10
Back to Top
HTML Embed Code:


Fatal error: Uncaught Error: Call to undefined function pop() in /var/www/tgoop/chat.php:243 Stack trace: #0 /var/www/tgoop/route.php(43): include_once() #1 {main} thrown in /var/www/tgoop/chat.php on line 243